Амэрыканская International Truсk and Engine мае намер рэалізаваць у Беларусі супольны праект па стварэньні рухавікоў з удзелам Менскага маторнага заводу. Пра гэта паведамілі на сумесным прадпрыемстве «Вэстэрн Тэхнолоджыз» (Western Technologies) у Менску.

Гэта найбуйнейшая ў сьвеце кампанія па вытворчасьці дызэльных і грузавых аўтамабіляў маркі «Дэтройт Дызэль» ужо 10 гадоў пастаўляе ў Беларусь маторы. За гэты час выраблена больш за 4 тыс. трактароў МТЗ і камбайнаў «Гомсельмаш» на базе рухавікоў «Інтэрнэшнл Трак энд Энджын».

Цяпер у Беларусі ёсьць і іншыя буйныя спажыўцы дызэльных рухавікоў ‑‑ БелАЗ, МАЗ, «Амкадор». Апроч паставак сілавых агрэгатаў у Беларусь кампанія прапануе сумесную вытворчасьць. Пры гэтым Менскі маторны завод будзе асноўным у выпуску такой прадукцыі.

Гэтыя прапановы абмяркоўваліся ў сераду на сустрэчы дэлегацыі амэрыканскай карпарацыі з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасьці. На Менскім трактарным заводзе, апроч гэтага, плануецца абмеркаваць пытаньні стварэньня сумеснай зборачнай вытворчасьці гусенічных трактароў.

У СП «Вэстэрн Тэхнолоджыз» таксама праінфармавалі, што карпарацыя «Інтэрнешнл Трак энд Энджын» бярэ ўдзел у выставе «Белагра‑2007», якая адкрылася ў Менску 5 чэрвеня. Яна прэзэнтуе дызэльныя рухавікі «Дэтройт» магутнасьцю ад 80 да 375 конскіх сіл для аўтамабіляў і трактароў, што адпавядаюць патрабаваньням Эўра‑2‑4 і Tier‑3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?