У менскіх таксоўках з 6 чэрвеня ўведзены мінімальны кошт паездкі. Ён складае 4950 рублёў.

Калі вы сядаеце ў таксоўку, за пасадку плаціце 1100 рублёў, а на лічыльніку будзе заставацца лічба «4950». Пакуль не праедзеце больш за 3,5 кіламетра.

Пра тое, з чым гэта звязана, мы пацікавіліся ў дыспетчара адной з фірм таксі:

«Гэта для таго, каб пасажыры па кіламетру не каталіся. 200 метраў праехаць, а кіроўца мусіць з іншага раёна пад’язджаць... За 3,5 кіламетра гэты кошт. За кіламетар 1100 рублёў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?