Зь Беларусі за суботу й нядзелю


 

Авіяшоў

14 жнiўня ў Баравусе пад Полацкам, Росi i Бабруйску адбылiся авiяшоў на знак Дня Ваенна-паветраных сiл 15 жнiўня з паказальнымі палётамі нашых баявых МІГаў-29, Су-24 i Су-27, верталётаў Мi-8, Мi-24.

 

Будзем калгасы карміць

Урад дае ў жнiўнi калгасам 20 тыс. тон дызпалiва i 10 тыс. тон бэнзыну дадаткова. Частку iх кошту, каля 1,1 трыльёну рублёў, аплоціць Мiнфiн. Другую частку заводы ў Мазыры і Наваполацку павiнны адпусьцiць без папярэдняй аплаты пад гарантыю аблвыканкамаў з пакрыцьцём кошту ў лiстападзе. Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi дае таксама 102 млрд. рублёў на пакрыцьцё калгасных крэдытаў. Яшчэ 10 млрд. даюць на будаўнiцтва выстаўкі для «сельскагаспадарчых жывёл» у Магiлёўскiм раёне, а 108 млрд. — на патрэбы калгасаў Шклоўшчыны, 110 млрд. на ўзнагароды пераможцам «рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы ўраджаю зерневых i зернебабовых», падлічыў БелаПАН. Адной рукой калгасы абдзіраюць, а другой — кормяць. І ўсе сабе кажуцца благадзецелямі.

 

Кіно пра Малады Фронт

Рэжысэрка Мануэла Ропэрт зь нямецкага каналу «ARD» гэтымі днямі здымае фільм пра беларускую моладзь, які амаль цалкам будзе прысьвечаны Маладому Фронту.

 

Кожны другі з машынай

На 1000 гарадзенцаў прыпадае па 163 прыватныя аўтамабiлi. Значыць, кожная другая сям’я мае машыну. За паўгоду на Гарадзеншчыне скралі 137 машыноў, 107 міліцыя знайшла, а 30 пакуль не. Столькі сама кралі й летась — 274 за год, падлічыў БелаПАН.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0