Каля двух дзясяткаў вернікаў, пераважна моладзь, былі разагнаныя міліцыянтамі каля кляштару бэрнардынаў у Менску. А 20-й гадзіне моладзь сабралася на малітву, і празь некалькі хвілінаў зьявіліся міліцыянты.

Адзін зь міліцыянтаў, які прадставіўся ўчастковым Цэнтральнага РУУС сталіцы, паведаміў прысутным, што зьбірацца на сумесныя малітвы можна толькі з дазволу гарадзкіх уладаў. Міліцыянты запатрабавалі, каб людзі разышліся. У адваротным выпадку яны пагражалі затрыманьнямі. Некалькіх чалавек яны выціснулі з пляцоўкі каля ганку былога касьцёлу Сьвятога Язэпа ў бок вуліцы Максіма Багдановіча.

Каля двух гадоў людзі зьбіраліся штодня на гэтым месцы і маліліся, каб касьцёл перадалі вернікам, а не рабілі ў ім забаўляльнай установы. Раней міліцыянты назіралі за тым, што адбывалася ля касьцёлу, але людзей не разганялі.

svaboda.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0