Паштовая скрынка

 

Аляксандру У. з Гомеля. Мы адлюстроўвалі й будзем адлюстроўваць жыцьцё, клопаты, жаданьні і патрэбы беларускага народу. Гэтак было ў 1906, 1991 годзе і цяпер. Мы мяняемся разам зь ім. Мы ідзем зь ім роўным ходам, к роўным зыскам, к роўным стратам.

Наклад газэты залежыць ня толькі ад таго, колькі людзей гатовыя яе купляць, а і ад таго, колькі грошай яна мае ў абарачэньні.

Чаму ж, па-Вашаму, «лёгкая атлетыка — самы беларускі спорт»?

Чаму б і Вам у суботу-нядзелю не дасылаць нам электроннаю поштаю свае водгукі й камэнтары?

Сяргею Ш. з Наваполацку. Маем, трымаем, дадамо.

А.Ч. з Ольштыну. «Кіньма, Юзік, водку піць, Пойдзем на работу. Будзем грошы атрымоўваць Кожную суботу».

Аляксандру Л. зь Менску. Пісьменьнікаў запрашайце да сябе ў школу ня гамузам, а асабіста. А то прыйдзе яшчэ які дзед, твораў якога Вы ня любіце. Калі трэба чые адрасы-тэлефоны, пытайцеся ў нас, мы падкажам.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0