Славамір АДАМОВІЧ

Сямнаццаты дзень кастрычніка 1999 году

 

Сямнаццатага кастрычніка
ніякае нам ня сьвята,
проста мы супраць апрычнікаў,
тым болей, мы супраць ката.

Хай дзень гэты будзе халодны —
мы выйдзем з гарачымі сэрцамі,
мы рушым за Край наш родны
на штурм рэжымных фартэцый.

Як россып чырвоных яблыкаў
па белай крывіцкай гліне,
мы рынем з прадмесьцяў і фабрык
на зьвязы трамвайных ліній.

Пад барабанныя пошчакі,
пад воклічы цэнтурыёнаў
мы зоймем турмы і плошчы
з патронамі ці без патронаў!

12 кастрычніка 1999 году


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0