Паштовая скрынка
Алене В. зь Ліпнякоў. Самае цяжкае — лістапад і сьнежань, а там ужо дзень пачне патроху большаць, сонейка будзе прабівацца. Моманты хараства, кропкі хараства складаюцца ў каралеўства хараства, якому няма межаў. Зерне, кінутае ў глебу, усходзіць і красуе.
Андрэю Б. з Гомеля. А чаму б Вам самому не закласьці беларускамоўны геаграфічны часопіс? Пра Дыбоўскага:
Вінкевіч Г.А. Выдающийся географ и путешественник, Менск, 1965.
Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Менск, 1978.
Карніловіч Э.А. Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі. Весьці АН. Сэрыя біялягічных навук, 1983.
Trepka A. Benedykt Dybowski. Katowice, 1979.
Раісе Ж.-Г. з Бэры. Ці не маглі б Вы даслаць яшчэ фота спн.Стаўбунік і яе родных?
Сьвятлане П. з Бабруйску. Ён сядзіць там, баіцца й нічога ня робіць. Ён адарваўся ад рэальнасьці. Ён пачаў думаць, што Беларусь — гэта ён. Ён ужо ня той чалавек, якога мы ведалі ў Менску.
Аляксандру І. зь Берасьця. «Русінская культура» не загіне, калі будзеце пра яе пісаць. Радыя, што вы падтрымліваеце нас у думцы, што «чачэнскія хлопцы змагаюцца ня толькі за сваю волю, але й за незалежнасьць Беларусі». Пра гэта пісалі і будзем пісаць. Не дастанецца маскоўскай мафіі ні Чачэнія, ні Беларусь, бо наша праўда, а іхная — няпраўда.