Самай «запатрабаванай» датай сёлетняга лета ў менскіх жаніхоў і нявест стане 7 ліпеня. У гэты дзень у кожным ЗАГСе сталіцы чакаюць каля 40 пар маладажонаў. Хаця звычайна рэгіструюць ня больш за 25. Потым «гарачая» часіна надыдзе з 4 да 11 жніўня.

Дарэчы, самым папулярным днём рэгістрацыі шлюбаў застаецца субота. Супрацоўнікі ЗАГСу Маскоўскага раёну правялі анкетаваньне між моладзі. Высьветлілася, што тыя, для каго рэгістрацыя шлюбу — далёкая пэрспэктыва, больш ляяльна ставяцца да выбару дня тыдня і часу ўрачыстай імпрэзы. Тыя ж, хто зьбіраецца зарэгістраваць шлюб найбліжэйшым часам, ня хочуць рэгістраваць яго ў нядзелю, бо, кажуць, так нязручна для гасьцей.

Паводле агенцтва «Минск-новости»

Глядзі яшчэ:
07.07.07 аб'явяць новы сьпіс сямі цудаў сьвету

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0