Весткі з Падняпроўя

 

Міс чыгункі

Нядаўна чыгуначнікі абралі «міс» Магілёўскай чыгункі. На хараство і так, і гэтак, але надта ласкавая была на сцэне.

 

Слабыя

У Прапойскім раёне абсьледавалі людзей і выявілі, што кожны другі мае хворую шчытападобную залозу. У Быхаўскім раёне паводле зьвестак дактароў кожнае чацьвёртае дзіця — хворае.

 

Холад

У Магілёве зноў спынілі ацяпленне кватэраў. Кажуць, на двары жарыць. Пахаладнела й вада ў кранах.

 

10000 рублёў салідарнасьці

Магілёўскі праваабарончы цэнтар распачаў акцыю «Салідарнасьць». Ня ўсе здатныя выйсьці на плошчу, ня ўсе могуць адкрыта змагацца, але хоць штосьці зрабіць можа кожны. Таму цэнтар заклікае людзей ахвяраваць невялічкай сумай — 10000 рублёў — на аплату шалёных штрафаў, якія накладвае дзяржава на ўдзельнікаў мітынгаў і дэманстрацыяў. Можна здаваць і больш, хто можа.

Сымон Глазштэйн


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0