БІБЛІЯТЭКА


 

СТО БЕЛАРУСКIХ КНIГ ХХ СТАГОДЗЬДЗЯ

 

Сёньня ў агульным рэдакцыйным сьпісе найлепшых беларускіх кніг ХХ ст., куды мы зводзім усе прапановы нашых чытачоў, ужо каля 650 назваў. У канцы году мы назавем сто зь іх, якія называліся найчасьцей.

Апошнія допісы з сваімі варыянтамі чытачы даслалі лістоўна на паштовую скрынку рэдакцыі або праз e-mail на адрас: [email protected]. Дзьмітры Казьбярук з ЗША не назваў ніводнага выданьня з тых, якіх няма ў нашым агульным сьпісе, але далучыў свой голас за ўжо згадваныя кнігі. А вось Сяржук Салаш з Барысава пералічыў ажно некалькі кніжак, што не называліся раней. Гэта казкі «Людзей слухай, а свой розум май», нядаўняе выданьне — «Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі 1971/90» і аўтарскія кнігі Максіма Танка «Мой каўчэг», Пімена Панчанкі «Высокі бераг», Сьвятланы Алексіевіч «Зачараваныя сьмерцю», Тацяны Процькі «Вынішчэньне сялянства» і Аляксандра Лукашука «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста».

Натальля Рубец зь Менску дадала: «У краiне райскай птушкi» Янкі Маўра, «Баладу аб уральскiм танку» Анатоля Вялюгiна (гэта першая згадка паэта ў нашым сьпісе) і «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» Леаніда Дайнекі.

Спадарыня Раiса Жук-Грышкевiч з Канады прапанавала ўключыць у сьпіс кнігу Вітаўта Тумаша «Пяць стагодзьдзяў Скарынiяны XVI—ХХ».

Ананім зь Літвы сто разоў назваў кнігу Міхася Раманюка «Беларускае народнае адзеньне». Выданьне вартае. Але мы ня ўлічваем ананімных галасоў і за адну кнігу ўлічваем толькі адзін голас.

Акрамя названых, трэба згадаць яшчэ два выданьні, якія ў агульны сьпіс уключыў рэдактар «Ста кніг» (карыстаючыся сваім адным голасам) — гэта двухтамовік «Архівы БНР» і кніга Адама Глёбуса «Койданава». Кнігі новыя і, магчыма, не патрапяць у залатую сотню, але дзеля аб’ектыўнасьці мусяць быць у агульным пераліку.

Сёньня мы друкуем толькі вяршыню Алімпу — тыя кнігі, за якія аддадзена 10 і болей галасоў.

Зразумела, што сёньня яшчэ рана падводзіць канчатковыя вынікі нашага галасаваньня, бо працягваюць выходзіць кнігі, і мы атрымліваем лісты з новымі сьпісамі. Тым ня менш, ужо заўважная пэўная тэндэнцыя. Названыя вышэй 55 кніг належаць пяру 36-ці аўтараў (плюс 3 выданьні калектыўныя, даведачныя). Калі ж узяць агульны рэдакцыйны сьпіс, дык там гэткая статыстыка яшчэ больш паказальная: 650 назваў, без калектыўных і даведачных — 578, у якіх 290 аўтараў. Гэта значыць, што ў рэйтынгу кніг фармуецца ўнутраны рэйтынг аўтараў. Вось як ён выглядае на сёньня — сто чатырнаццаць аўтараў, чые кнігі разам набралі найболей галасоў (гл. агульны сьпіс зьнізу).

Багдановiч Максiм. Вянок (34)
Быкаў Васiль. Знак бяды (31)
Караткевiч Уладзiмер. Дзiкае паляваньне караля Стаха (29)
Колас Якуб. Новая зямля (27)
Генiюш Ларыса. Споведзь (25)
Сагановiч Генадзь. Невядомая вайна (25)
Ермаловiч Мiкола. Старажытная Беларусь (24)
Караткевiч Уладзiмер. Каласы пад сярпом тваiм (24)
Купала Янка. Спадчына (24)
Тарашкевiч Бранiслаў. Беларуская граматыка для школаў (24)
Быкаў Васiль. Сотнiкаў (23)
Караткевiч Уладзiмер. Чорны замак Альшанскi (23)
Смолiч Аркадзь. Геаграфiя Беларусi (22)
Ластоўскi Вацлаў. Кароткая гiсторыя Беларусi (21)
Iгнатоўскi Ўсевалад. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi (20)
Колас Якуб. На ростанях (20)
Купала Янка. Жалейка (20)
Мележ Iван. Людзi на балоце (20)
Аляхновiч Францiшак. У кiпцюрох ГПУ (19)
Арсеньнева Натальля. Пад сiнiм небам (19)
Гарэцкi Максiм. Рунь (19)
Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны (19)
Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй (19)
Тарасаў Кастусь. Памяць пра легенды (18)
Арлоў Уладзiмер. Таямнiцы полацкай гiсторыi (17)
Ермаловiч Мiкола. Па сьлядах аднаго мiту (17)
Караткевiч Уладзiмер. Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (17)
Вiцьбiч Юрка. Плыве з-пад сьвятое гары Нёман (16)
Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi I i II т. (16)
Гарэцкi Максiм. Дзьве душы (15)
Караткевiч Уладзiмер. Зямля пад белымi крыламi (15)
Чаропка Вiтаўт. Iмя ў летапiсе (15)
Ластоўскi В. Падручны расейска-крыўскi (беларускi) слоўнiк (14)
Адамовiч А., Брыль Я., Калесьнiк Ул. Я з вогненнай вёскi (13)
Быкаў Васiль. Сьцяна (13)
Гарун Алесь. Матчын дар (13)
Гарэцкi Максiм. Гiсторыя беларускай лiтаратуры (13)
Колас Якуб. Сымон-музыка (13)
Абдзiраловiч Iгнат. Адвечным шляхам (12)
Беларусь. Энцыкляпэдычны даведнiк (12)
Генiюш Ларыса. Ад родных нiў (12)
Ткачоў Мiхась. Замкi Беларусi (12)
Цётка. Хрэст на свабоду (12)
Алексiевiч Сьвятлана. У вайны не жаночае аблiчча (11)
Архiтэктура Беларусi. Энцыкляпэдыя (11)
Быкаў Васiль. Альпiйская баляда (11)
Дайнека Леанiд. Сьлед ваўкалака (11)
Даўнар-Запольскi Мiтрафан. Гiсторыя Беларусi (11)
Кiпель Вiтаўт. Беларусы ў ЗША (11)
Ластоўскi Вацлаў. Гiсторыя беларускай (крыўскай) кнiгi (11)
Разанаў Алесь. Вастрыё стралы (11)
Акула Кастусь. Змагарныя дарогi (10)
Гiлевiч Нiл. Родныя дзецi (10)
Калубовiч Аўген. Крокi гiсторыi (10)
Сямашка Яўген. Армiя Краёва на Беларусi (10)  

Гэты сьпіс у поўнай меры нельга разглядаць як ацэнку творчасьці аўтараў. Рэйтынг складзены выключна з гледзішча папулярнасьці кніг, на што ў ХХ ст. уплывала шмат розных фактараў. Многае ў нашым выніку залежала ад даступнасьці кніг — асабліва даўніх або замежных, або сёньняшніх «неафіцыйных». Хтосьці выдаў дваццаць кніг, кожная зь якіх атрымала адзін голас, а хтосьці адну кнігу, за якую прагаласавалі дваццаць чытачоў. Ёсьць тут пра што падумаць і выдаўцам, і распаўсюднікам беларускае кнігі...

Таксама важна ўлічваць, што гэты сьпіс не канчатковы. Наступныя зьмены ў рэйтынгу «100 беларускіх кніг ХХ ст.» будуць залежаць ад вашых допісаў. Дасылайце, калі ласка, свае прапановы.

1. Караткевiч Уладзiмер 131
2. Быкаў Васiль 116
3. Купала Янка 79
4. Колас Якуб 72
5. Гарэцкi Максiм 66
6. Ластоўскi Вацлаў 51
7. Генiюш Ларыса 41
8. Ермаловiч Мiкола 41
9. Арлоў Уладзiмер 40
10. Багдановiч Максiм 37
11. Мележ Iван 31
12. Тарасаў Кастусь 30
13. Разанаў Алесь 28
14. Брыль Янка 27
15. Гiлевiч Нiл 27
16. Маўр Янка 27
17. Адамовiч Алесь 26
18. Сагановiч Генадзь 26
19. Тарашкевiч Бранiслаў 24
20. Арсеньнева Натальля 23
21. Смолiч Аркадзь 22
22. Цётка 22
23. Аляхновiч Францiшак 21
24. Дайнека Леанiд 21
25. Алексіевіч Сьвятлана 20
26. Вiцьбiч Юрка 20
27. Iгнатоўскi Ўсевалад 20
28. Барадулiн Рыгор 19
29. Туронак Юры 19
30. Чаропка Вiтаўт 19
31. Гарун Алесь 16
32. Калесьнiк Уладзiмер 15
33. Чорны Кузьма 15
34. Ткачоў Мiхась 14
35. Даўнар-Запольскi Мiтрафан 13
36. Абдзiраловiч Iгнат 12
37. Акула Кастусь 12
38. Глёбус Адам 12
39. Дубоўка Ўладзiмер 12
40. Кiпель Вiтаўт 12
41. Калубовiч Аўген 11
42. Мальдзiс Адам 11
43. Стральцоў Мiхась 11
44. Танк Максiм 11
45. Шамякiн Iван 11
46. Крапiва Кандрат 10
47. Станкевiч Адам 10
48. Сямашка Яўген 10
49. Грахоўскi Сяргей 9
50. Далiдовiч Генрых 9
51. Жылка Ўладзiмер 9
52. Лёсiк Язэп 9
53. Мрый Андрэй 9
54. Сяднёў Масей 9
55. Цьвiкевiч Аляксандар 9
56. Адамовiч Славамiр 8
57. Адамчык Вячаслаў 8
58. Бядуля Зьмiтрок 8
59. Вядзьмак Лысагорскi 8
60. Найдзюк i Касяк 8
61. Станкевiч Ян 8
62. Карскi Яўхiм 7
63. Луцкевiч Антон 7
64. Лынькоў Мiхась 7
65. Пазьняк Зянон 7
66. Улашчык Мiкола 7
67. Буйло Канстанцыя 6
68. Карпюк Аляксей 6
69. Кiсялёў Генадзь 6
70. Пташнiкаў Iван 6
71. Салавей Алесь 6
72. Сачанка Барыс 6
73. Цiтоў Анатоль 6
74. Шчакацiхiн Мiкола 6
75. Юхо Язэп 6
76. Яновiч Сакрат 6
77. Гайдук Мiкола 5
78. Зарэцкi Мiхась 5
79. Iпатава Вольга 5
80. Каганец Карусь 5
81. Лойка Алег 5
82. Некрашэвiч і Байкоў 5
83. Рубанаў Уладзiслаў 5
84. Сыс Анатоль 5
85. Янкоўскi Фёдар 5
86. Броўка Пятрусь 4
87. Бутрамееў Уладзiмер 4
88. Дранько-Майсюк Леанiд 4
89. Куляшоў Аркадзь 4
90. Купрэеў Мiкола 4
91. Мiнкiн Алег 4
92. Панчанка Пімен 4
93. Пранчак Леанiд 4
94. Сапач Тацяна 4
95. Юхнавец Янка 4
96. Александровiч Сьцяпан 3
97. Бондар Таiса 3
98. Вiтан-Дубейкаўская Юлiяна 3
99. Галавач Платон 3
100. Гартны Цiшка 3
101. Жук Алесь 3
102. Калюга Лукаш 3
103. Каўка Аляксей 3
104. Лучына Янка 3
105. Макаёнак Андрэй 3
106. Максiмюк Ян 3
107. Нiкалаеў Мiкола 3
108. Новiк-Пяюн Сяргей 3
109. Петручук Васiль 3
110. Пушча Язэп 3
111. Рагач 3
112. Сiпакоў Янка 3
113. Сокалаў-Воюш Сяржук 3
114. Ядвiгiн Ш. 3

Крыт.  


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

В.Хомчанка. Чырвоныя ягады: Апавяданьні: Для малодшага школьнага веку/ Уклад. Н.Мінкевіч. Мастакі К.Ракіцкі, А.Званароў. — Менск: Юнацтва, 1999. — 431 с.: іл. — (Школьная бібліятэка). — Наклад 27000 ас. ISBN 985-05-0264-9

 

Эканамічная гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік: 3-е выд., дапоўненае і перапрацаванае/ В.Галубовіч, Р.Ермашкевіч, Г.Бушчык ды інш.; Пад. рэд. праф. В.Галубовіча. — Менск: ВП «Экапэрспэктыва», 1999. — 454 с. — Наклад 4000 ас. ISBN 985-6102-47-2

 

Гэтая кніга ў сваім трэцім выданьні выходзіць, у адрозьненьне ад папярэдніх, у цьвёрдай вокладцы. У разьдзеле пра пэрыяд «рынкавага сацыялізму» канстатуецца «істотны ўзрост» усіх галін прамысловасьці.

Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд/ Беларуская энцыкляпэдыя; Рэдакцыйная калегія: Г.Пашкоў (гал. рэд.) ды іншыя; Мастак Э.Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — 592 с.: іл. — Наклад 10000 ас. ISBN 985-11-0141-9

 

Гэты том меўся быць выдадзены яшчэ ў траўні. У выдавецтве паабяцалі, што налета ўвесь праект будзе скончаны. Дробныя непрыемнасьці: «герб «Пагоня» імкнуліся адрадзіць на тэрыторыі, акупаванай немцамі, беларускія калябаранты» ці «Наша слова»… выдаецца ад лістападу ў Лідзе… як штотыднёвая газэта для дзяцей старэйшага веку» кампэнсуюцца паведамленьнямі аб тым, што «дырэктар Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны — Адам Мальдзіс», а газэта «Навіны» яшчэ быццам выходзіць… Чытачы энцыкляпэдыі даведаюцца, што паводле папярэдніх зьвестак апошняга попісу насельніцтва нас стала на 114 тысячаў меней, а 4% вяскоўцаў перавандравалі ў горад. Усё гэта на добрай паперы зь вялікай колькасьцю ілюстрацыяў, каштуе 1070 тыс. у выдавецтве, у кнігарнях на 300 тыс. даражэй.

Представительная демократия в Беларуси. Международные парламентские организации/ В.Тележников, А.Тихомиров, И.Шаврук, Т.Евменова. — Менск: КЦ «РАЙ», 1998. — 176 с. — (Сэрыя: Інстытуты дзяржаўнага кіраваньня і міжнароднае супрацоўніцтва). — Наклад 10000 ас. ISBN 985-6549-01-9

 

У кнізе разглядаюцца органы заканадаўчае ўлады, што дзейнічалі ў Беларусі ці дзеяць дагэтуль — ад гарадзкіх вечаў да нацыянальных сходаў. Асабліва шмат інфармацыі пра апошнія.

Чытаў кнігі Віктар Мухін


 

некамэрцыйны праект ЗАТ “Сотвар”

Кніжкі, касэты — поштай

 

Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 2(9) — 550 тыс.р.

Iван Бурсаў. Тры вязкi па тры казкi (казкi для дзяцей) —187 тыс.р.

Вячка Целеш. Гарады Беларусі на старых паштоўках — 1100 тыс.р.

Францішак Кушаль. Спробы стварэньня беларускага войска — 620 тыс.р.

Кастусь Калiноўскi. (З сэрыі “Беларускi кнiгазбор”) — 650 тыс.р.

Веткаўскі музэй народнай творчасьці, альбом — 860 тыс.р.

Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Віленскі пэрыяд — 200 тыс.р.

і яшчэ 48 кніжак, а таксама відэакасэты з мультфільмамі для дзяцей і аўдыёкасэты для маленькіх можна атрымаць, пералiчыўшы грошы звычайным паштовым пераказам на рахунак ЗАТ «Сотвар» №3012000000195 у фiлii 506 ААБ “Беларусбанк”, код 809. У графе “Для пісьмовага паведамленьня” напішыце, якую касэту або кніжку Вы замаўляеце.

Пры пералічэньні грошай просьба не даплочваць 20 тыс.р. да агульнага кошту замоўленых тавараў (іх Вы заплоціце пры атрыманьні кніжак на пошце).

Наш адрас: 220005, г. Менск-5, а/с 13, тэл.: 228-45-88, факс
228-45-87. Можна замовіць поўны каталёг прапановаў.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0