Паштовая скрынка

 

Сяргею Б. з Гомеля. «Празорца» распадаецца на асобныя сказы, якія не заўсёды вобразы. Зашмат паралюшаваных лексэмаў. Ставячы падобную мастацкую задачу, Фэліні з Гуэрам стварылі «Амаркорд» — мазаічнае палатно, складзенае з вобразаў і словаў нагэтулькі ж спэцыфічных, наколькі шырокадаступных.

Віталю С. зь Менску. «Рок-музыка». Прычына сапраўды ў «банальнай раскрутцы», дзеля якой патрэбная небанальная рэальная эканоміка. А ў нас яе няма. «Беленькі ўсё сапсаваў». Правамоцны той, хто робіць.

Вячаславу Г. зь Віцебску. Напішыце Вы пра геяў і іх праблемы так, каб і гетэрасэксуалам было цікава чытаць. І не журыцеся.

Раману Р. зь Севастопалю. Калі ГУУАМ увядзе візы супраць Расеі і Беларусі, дык нам будзе цяжэй і ва Ўкраіну прыяжджаць.

Эрнэсту Цецяроўскаму, Андрэю Захаранку, Алесю Лубнеўскаму, С.Шарубу, Г.Туровічу. Просьба зьвярнуцца ў рэдакцыю па ганарар або паведаміць паштовы адрас.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0