БІБЛІЯТЭКА


 

СТО БЕЛАРУСКIХ КНIГ ХХ СТАГОДЗЬДЗЯ

З апошніх допісаў да агульнага рэдакцыйнага сьпісу дадалося яшчэ сто новых назваў і цяпер усяго мы маем прапанаваных для «залатой сотні» 750 кніг. Зразумела, што складуць сотню толькі тыя, што называліся найчасьцей.

За што галасуюць апошнім часам? Студэнтка МДЛУ Натальля Куц выказвае, бадай, агульную тэндэнцыю і камэнтуе свой сьпіс так: «Гэта сапраўды мае любімыя кнігі. Але сярод іх я асабліва вылучаю некалькіх аўтараў: У.Караткевіча, В.Быкава, паэтаў М.Багдановіча, Н.Арсеньневу. На маю думку, гэтыя пісьменьнікі сталі прарокамі для Беларусі, якія ня толькі нясуць свайму народу праўду, якую ад яго так старанна і доўга хавалі, але й робяць усё магчымае, каб беларусы нарэшце абудзіліся, каб пачалі адстойваць свае правы на шчасьлівае свабоднае жыцьцё, на незалежнасьць». У дадатках Натальлі таксама адлюстраваліся настроі апошняга часу, а менавіта, уключаць найноўшыя кнігі, якія выйшлі ў сьвет ужо пасьля таго, як мы распачалі складаць рэйтынг. Гэта тамы «Беларускага кнігазбору» і зусім нядаўняя кніга Васіля Супруна «Жыць для Беларусі». Праўда, ёсьць і ня згадваныя раней зборнікі Пімена Панчанкі і Ніла Гілевіча, а таксама «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна.

Пры ўсёй апраўданасьці такіх прапановаў хачу зьвярнуць увагу іншых нашых чытачоў, якія складаюць свае рэйтынгі «Ста беларускіх кніг ХХ ст.», на тое, што ня ўсё, відавочна, што сёньня стаіць у кнігарнях, спраўдзіцца з часам як шэдэўр, тады як з даўно раскупленых выданьняў не хацелася б забыць нічога сапраўды вартага.

Сказанае ня тычыцца Эдуарда Санцэвіча, родам зь Дзятлава, які цяпер жыве ў ЗША, і піша нам, што ў ягоным сьпісе «ня ўсё ўзгаданае «найлюбімае ці найпатрэбнае», але ўсё ж частка майго жыцьця». Спадар Эдуард сабраў па сусеках якраз тыя кнігі, якія, магчыма, не павінны забыцца і іншымі. Гэта і «Падарожжа ў краіну беларусаў» Віталя Вольскага, і «Рэформа 1961 г. у Беларусі» Міколы Ўлашчыка, і два фотаальбомы Зянона Пазьняка — пра Менск і пра Браслаўскія азёры, а таксама розныя кнігі пра Беларусь на іншых мовах, якія, на думку нашага карэспандэнта, мусілі б быць перакладзенымі і ўключанымі ў рэйтынг.

Алесь Бынькоў зь Віцебску ў дадатку да свайго сьпісу паведаміў: «На жаль, перарываю падпіску на вашае выданьне. Па-першае, з-за таго, што перасталі публікавацца касэты для продажу. А самае галоўнае — на дзіва прымітыўна-сулобленымі выглядаюць «наезды» сп. Паўлоўскага-Дубаўца на Зянона. Не разумею, які з гэтага зыск?»

Зыску з «наездаў», натуральна, няма ніякага. Што да касэтаў, дык мы шукаем, хто б нам рыхтаваў такую інфармацыю. Шкада, што сп.Бынькоў яе ўжо не пабачыць. А вось што ён дадаў у сьпіс ста кніг. Тут і «Новы запавет» у перакладзе Васіля Сёмухі, і некалькі зборнікаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча. Ад Віктара Шніпа патрабуецца «Кніга вершаў», гэтаксама як і ад згаданага Зянона Пазьняка. А ад Андрэя Мельнікава — «Тэксты песень». Да гонару сп.Бынькова трэба аднесьці й тое, што ён згадаў некалькі забытых астатнімі твораў Уладзімера Караткевіча і цэлага паэта, нашага сучасьніка Генадзя Бураўкіна. Упершыню названы таксама зборнік Славаміра Адамовіча «Плавільшчыкі расы», які зусім нядаўна выйшаў у выдавецтве «Наша Ніва».

Ул.Сабалеўскі з Гомеля — яшчэ больш хуткі. Кніга Ўл.Арлова і Г.Сагановіча «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» толькі-толькі паказалася ў краіне, і вось — ужо змагаецца за свой рэйтынг.

Руслан Равяка з Баранавічаў тры гады таму дасылаў нам 55 назваў. «Сёньня дасылаю яшчэ 27 назваў. Да сотні даганю напрыканцы 20 стагодзьдзя — яно ж скончыцца 31.12.2000 г.». Цяжка з гэтым пагадзіцца. Вядома, чалавецтва адсьвяткуе 2000 гадоў ад нараджэньня Хрыста сёлета, пасьля за год што-небудзь прыдумае і адсьвяткуе тое самае яшчэ раз. Але ў астраноміі свае паняткі, а ў чалавечага ўяўленьня — свае. Напрыклад, калі Багушэвіч памёр у 1900 годзе, дык мы звычайна ўспрымаем гэтую падзею як падзею нашага стагодзьдзя. У кожным разе, кнігі 2000 году могуць разглядацца ў двух стагодзьдзях адразу. Што да прапанаваных Русланам дадаткаў, дык яны, вядома, уключаныя ў рэдакцыйны сьпіс, але шанцаў у такіх выданьняў як «Тазік беларускі» або «4+4+4» пры ўсёй іх вартасьці — няшмат.

Рагнеда Аляхновіч зь Менску дадала дзьве прынцыповыя пазыцыі: «Сыч Пётра. Сьмерць і салаўі (не прэпараваная Ул.Арловым публікацыя ў «Крыніцы», а мюнхенскае выданьне 1965 г.); Жук-Грышкевіч Раіса. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча». Абедзьве кнігі выдадзеныя ў эміграцыі і, на жаль, не даступныя шырокаму чытачу.

Спаміж іншых чытачоў, якія істотна дапоўнілі агульны рэдакцыйны сьпіс — Г.Туровіч з Гомеля, Анатоль Грыхуцік і Альбэрт Смалонскі зь Менску, Кастусь Балахоўскі з Мар’інай Горкі. Апошні карэспандэнт назваў свае любімыя кнігі і любімыя кнігі свае дачкі, Натальлі Івашкевіч.

Такім чынам, сёньня ў нас зьбіраецца ўжо 64 назвы кніг, за кожную зь якіх выказаліся дзесяць і болей чытачоў (лічба ў дужках). Друкуючы гэты сьпіс, мы заклікаем усіх нашых чытачоў спрычыніцца да вызначэньня залатое сотні беларускай літаратуры ХХ ст. Шліце нам вашыя прапановы на адрас рэдакцыі. Ад вашага голасу, і толькі ад яго, залежаць усе зьмены ў нашым рэйтынгу.

Крыт.

 

Багдановiч Максiм. Вянок (41)

Караткевiч Уладзiмер. Дзiкае паляваньне караля Стаха (37)

Быкаў Васiль. Знак бяды (36)

Колас Якуб. Новая зямля (31)

Караткевiч Уладзiмер. Каласы пад сярпом тваiм (29)

Караткевiч Уладзiмер. Чорны замак Альшанскi (29)

Купала Янка. Спадчына (29)

Сагановiч Генадзь. Невядомая вайна (29)

Тарашкевiч Бранiслаў. Беларуская граматыка для школаў (29)

Генiюш Ларыса. Споведзь (28)

Ермаловiч Мiкола. Старажытная Беларусь (27)

Быкаў Васiль. Сотнiкаў (26)

Ластоўскi Вацлаў. Кароткая гiсторыя Беларусi (25)

Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны (25)

Iгнатоўскi Ўсевалад. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi (24)

Смолiч Аркадзь. Геаграфiя Беларусi (24)

Аляхновiч Францiшак. У кiпцюрох ГПУ (23)

Арсеньнева Натальля. Пад сiнiм небам (23)

Тарасаў Кастусь. Памяць пра легенды (23)

Колас Якуб. На ростанях (22)

Купала Янка. Жалейка (22)

Мележ Iван. Людзi на балоце (22)

Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй (22)

Арлоў Уладзiмер. Таямнiцы полацкай гiсторыi (21)

Гарэцкi Максiм. Рунь (21)

Караткевiч Уладзiмер. Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (21)

Быкаў Васiль. Сьцяна (20)

Караткевiч Уладзiмер. Зямля пад белымi крыламi (20)

Ермаловiч Мiкола. Па сьлядах аднаго мiту (19)

Чаропка Вiтаўт. Iмя ў летапiсе (19)

Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi I i II т. (19)

Быкаў Васiль. Альпiйская баляда (17)

Вiцьбiч Юрка. Плыве з-пад сьвятое гары Нёман (17)

Гарун Алесь. Матчын дар (17)

Гарэцкi Максiм. Дзьве душы (17)

Колас Якуб. Сымон-музыка (17)

Генiюш Ларыса. Ад родных нiў (16)

Ластоўскi Вацлаў. Падручны расейска-крыўскi (беларускі) слоўнiк (16)

Гiлевiч Нiл. Родныя дзецi (15)

Дайнека Леанiд. Сьлед ваўкалака (15)

Цётка. Хрэст на свабоду (15)

Адамовiч А., Брыль Я., Калесьнiк Ул. Я з вогненнай вёскi (14)

Архiтэктура Беларусi. Энцыкляпэдыя (14)

Беларусь. Энцыкляпэдычны даведнiк (14)

Ткачоў Мiхась. Замкi Беларусi (14)

Абдзiраловiч Iгнат. Адвечным шляхам (13)

Акула Кастусь. Змагарныя дарогi (13)

Алексiевiч Сьвятлана. У вайны не жаночае аблiчча (13)

Гарэцкi Максiм. Гiсторыя беларускай лiтаратуры (13)

Даўнар-Запольскi Мiтрафан. Гiсторыя Беларусi (13)

Кiпель Вiтаўт. Беларусы ў ЗША (13)

Ластоўскi Вацлаў. Гiсторыя беларускай (крыўскай) кнiгi (13)

Калубовiч Аўген. Крокi гiсторыi (12)

Мрый Андрэй. Запiскi Самсона Самасуя (12)

Разанаў Алесь. Вастрыё стралы (12)

Сямашка Яўген. Армiя Краёва на Беларусi (12)

Тарасаў Кастусь. Пагоня на Грунвальд (12)

Быкаў Васiль. Аблава (11)

Купала Янка. Тутэйшыя (11)

Мысьлiцелi й асьветнiкi Беларусi (11)

Цьвiкевiч Аляксандар. «Западно-руссизм» (11)

Барадулiн Рыгор. Эвангельле ад мамы (10)

Найдзюк Язэп i Касяк Іван. Беларусь учора i сяньня (10)

Станкевiч Адам. Родная мова ў сьвятынях (10)


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

Н.Белая. Мелодия кружев. — Менск: Полымя, 1999. — 256 с.: іл. — Наклад 5000 ас.

У гэтай кнізе бабуля жонкі колішняга палітвязьня Вадзіма Лабковіча — Юлі Лабковіч (яна ў кнізе — адна з мадэлек) — на падставе калекцыі, сабранай ёй і ейнай маці на працягу 75 гадоў, распавядае пра тэхніку вырабу й малюнак карункаў. У Менску кніга прадаецца ў кнігарні «Сьветач» за 2510 тысячаў. У Беларусі засталося толькі 500 асобнікаў, а рэшту павезьлі ў Расею.

Белорусы. — Масква: Наука, 1998. — 503 с., іл. — Наклад 1980 ас. ISBN 5-02-009492-7

Гэта другая кніга з расейскай акадэмічнай сэрыі «Народы й культуры» (першая выйшла ў 1997 пра расейцаў), у якой пішуць пра нас і нашых продкаў, што мы, на іхную думку, трапілі пад «моцнае ўзьдзеяньне спачатку польскай, а пасьля расейскай культуры, што надало адметнасьць культуры беларускага народу», але «беларуская культура заўжды ў сваёй аснове застаецца ўсходнеславянскай, роднаснай расейцам паводле паходжаньня й назову».

А.Вішнеўскі ды інш. Общая теория государства и права / А.Вішнеўскі, Н.Гарбаток, В.Кучынскі; Пад агульнай рэдакцыяй А.Вішнеўскага. 2-е выд., выпраўленае й дапоўненае. — Менск: Тэсэй, 1999. — 560 с. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-6454-35-7

2-е выданьне гэтае кнігі ёсьць першым дапаможнікам у Беларусі з тэорыі дзяржавы й права. Тэорыя падмацоўваецца прыкладамі ня толькі з сусьветнае праўнае практыкі, але й зь беларускае. Рэкамэндаваны да выданьня Радай Акадэміі МУС РБ.

Высшие учебные заведения Республики Беларусь. Справочник абитуриента 1999/2000 / Складальнікі Н.Безбародава, Н.Ярмак ды інш. — Менск: ТэтраСыстэмс, 1999. — 272 с. — Наклад 7500 ас. ISBN 985-6317-79-7

Кто есть кто в Республике Беларусь/ В.Фядосаў ды інш. — Менск: Завігар, 1999. — 304 с. — Наклад 3000 ас.

Зьмешчаныя 600 артыкулаў. Сюды трапілі побач з урадоўцамі некаторыя «апазыцыйныя» палітыкі, але мала людзей з нацыянальна-дэмакратычнымі поглядамі. Андрэя Клімава не называюць вязьнем, а Шарэцкі, як высьвятляецца, нарадзіўся не ў старажытным Лаўрышаве, а ў «д. Лаврушево». Цана 1950 тысячаў за газэтную паперу й мяккую вокладку, фотаздымкаў няма.

К. Мазуров. Воспоминания, выступления, интервью. — Менск: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1999. — 360 с., фота. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6007-87-9


 

Кніжны рэйтынг аўтараў

 

1. Караткевiч Уладзiмер 170

2. Быкаў Васiль 147

3. Купала Янка 97

4. Колас Якуб 82

5. Гарэцкi Максiм 71

6. Ластоўскi Вацлаў 60

7. Арлоў Уладзiмер 51

8. Генiюш Ларыса 48

9. Ермаловiч Мiкола 46

10. Багдановiч Максiм 44

11. Тарасаў Кастусь 39

12. Гілевіч Ніл 37

13. Маўр Янка 34

14. Мележ Іван 34

15. Сагановiч Генадзь 33

16. Арсеньнева Натальля 31

17. Брыль Янка 31

18. Дайнека Леанiд 31

19. Адамовiч Алесь 29

20. Тарашкевiч Бранiслаў 29

21. Чаропка Вiтаўт 26

22. Аляхновiч Францiшак 25

23. Цётка 25

24. Iгнатоўскi Ўсевалад 24

25. Разанаў Алесь 24

26. Смолiч Аркадзь 24

27. Алексіевіч Сьвятлана 23

28. Барадулiн Рыгор 23

29. Вiцьбiч Юрка 22

30. Туронак Юры 22

31. Гарун Алесь 20

32. Чорны Кузьма 18

33. Ткачоў Мiхась 17

34. Калесьнiк Уладзiмер 16

35. Акула Кастусь 15

36. Даўнар-Запольскi Мiтрафан 15

37. Глёбус Адам 14

38. Калубовiч Аўген 14

39. Кiпель Вiтаўт 14

40. Крапiва Кандрат 14

41. Мальдзiс Адам 14

42. Шамякін Іван 14

43. Абдзiраловiч Iгнат 13

44. Дубоўка Ўладзiмер 13

45. Мрый Андрэй 13

46. Станкевіч Адам 13

47. Танк Максiм 13

48. Адамовiч Славамiр 12

49. Жылка Ўладзiмер 12

50. Лынькоў Мiхась 12

51. Сямашка Яўген 12

52. Адамчык Вячаслаў 11

53. Далiдовiч Генрых 11

54. Касяк Іван 11

55. Пазьняк Зянон 11

56. Стральцоў Мiхась 11

57. Сяднёў Масей 11

58. Улашчык Мiкола 11

59. Цьвiкевiч Аляксандар 11

60. Цiтоў Анатоль 11

61. Вядзьмак Лысагорскi 10

62. Грахоўскi Сяргей 10

63. Найдзюк Язэп 10

64. Бядуля Зьмiтрок 9

65. Iпатава Вольга 9

66. Карскi Яўхiм 9

67. Лёсiк Язэп 9

68. Станкевiч Ян 9

69. Лойка Алег 8

70. Луцкевiч Антон 8

71. Бутрамееў Уладзiмер 7

72. Карпюк Аляксей 7

73. Панчанка Пімен 7

74. Раманюк Мiхась 7

75. Сачанка Барыс 7

76. Шчакацiхiн Мiкола 7

77. Юхо Язэп 7

78. Ядвігін Ш. 7

79. Яновiч Сакрат 7

80. Буйло Канстанцыя 6

81. Зарэцкi Мiхась 6

82. Кiсялёў Генадзь 6

83. Лукашук Аляксандар 6

84. Пташнiкаў Iван 6

85. Салавей Алесь 6

86. Сыс Анатоль 6

87. Александровiч Сьцяпан 5

88. Гайдук Мiкола 5

89. Каганец Карусь 5

90. Каліноўскі Кастусь 5

91. Некрашэвiч Сьцяпан 5

92. Байкоў Мікалай 5

93. Рубанаў Уладзiслаў 5

94. Янкоўскi Фёдар 5

95. Адважны Вiнцук 4

96. Броўка Пятрусь 4

97. Дранько-Майсюк Леанiд 4

98. Запруднiк Ян 4

99. Куляшоў Аркадзь 4

100. Купрэеў Мiкола 4

101. Лучына Янка 4

102. Макаёнак Андрэй 4

103. Мiнкiн Алег 4

104. Пранчак Леанiд 4

105. Рагач П. 4

106. Сапач Тацяна 4

107. Сокалаў-Воюш Сяржук 4

108. Юхнавец Янка 4


 

Кніжкі — поштай

1. Веткаўскі музэй народнай творчасьці

2. Л.Васюковіч, М.Яленскі. Мэтодыка выкладаньня беларускай мовы ў сярэдняй школе

3. А.Вініцкі. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне

4. В.Адамчык. Разьвітальная аповесьць

5. В.Целеш. Гарады Беларусі на старых паштоўках

6. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

7. А.Дэні. Гісторыя эканамічнай думкі

8. З.Дудзюк. Палоньнікі жыцьця

9. Беларускі народны соньнік

10. Г.Бялоўскі. Тэхнічныя сродкі навучаньня і мэтодыка іх прымяненьня

11. В.Рагуля. Успаміны

12. У.Касько. Сьвятло далёкай зоркі

13. У.Неўдах. Беларуская арганная культура ў кантэксьце эўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу

14. Е.Мерачыцкі. Сьветлым ценем Адама Міцкевіча

15. Літаратурная Гарадзеншчына

16. Новы Запавет. Псалтыр

17. А.Пушкін. Выбраныя творы

18. І.Саверчанка. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі

19. Т.Процька. Пакутнік за веру і Бацькаўшчыну

20. У.Ліпскі. Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод

21. Шасьцімоўны слоўнік

22. М.Чарняўскі. Правадыр крылатых вершнікаў

23. Янка Запруднік. Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях

24. Янка Купала. Поўны збор твораў. Т. 5: Вершы, пераклады 1930-1942

25. Я.Найдзюк, І.Касяк. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі

26. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Віленскі пэрыяд

27. С.Станкевіч. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР

28. Я.Станкевіч. Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак

29. Бордович А., Гируцкий А., Чернышова Л. Сопоставительный курс русского и белорусского языков

30. Франц Кушаль. Спробы стварэньня беларускага войска

31. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 2(9)

32. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 1(8)

33. Беларускі гістарычны агляд. Том 4. Сшытак 1-2 (6-7)

34. Беларускі гістарычны агляд. Том 2. Сшытак 2

35. Беларускі гістарычны агляд. Том 3. Сшытак 1

36. П.Брунэль, К.Пiшуа, А.-М.Русо. Што такое параўнальнае лiтаратуразнаўства?

37. Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. (Вясна-98)

38. I.Бабкоў. Герой вайны за празрыстасьць

39. В.Акудовiч. Мяне няма

40. Ю.Барысевiч. Цела i тэкст

41. Кастусь Калiноўскi (“Беларускi кнiгазбор”)

42. Ян Баршчэўскі (“Беларускі кнігазбор”)

43. Часопіс ARCHE, нумары “Вялікая айчынная вайна”, “Паталёгіі грамадзтва”

44. Л.Геніюш. Вершы

45. Ж.-Б.Дзюрасэль. Эўропа з 1815 году да нашых дзён

46. А.Каўка. Будам жыць!

47. Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (Каталёг)

48. М.Сьцюарт. Людвіг і зорны конь: Казкі для дзяцей. (Пер. з ангельскай)

49. А.Лукашук. Філістовіч: Вяртаньне нацыяналіста

50. С.Дубавец. Русская книга

51. Л.Юрэвіч. Камэнтары

52. В.Супрун. Жыць для Беларусі

53. Б.М.Фэйган. Уводзіны ў археалёгію

54. Дэмакратычная апазыцыя Беларусі

Для допісаў: 220005, Менск, а/с 13.
У лістах пазначце кнігі, якія Вы замаўляеце. За кнігі і іх перасылку заплоціце пры атрыманьні. Менчукi! Зьвяртайцеся па тэл.: 228-45-88, факс: 228-45-87. Каталёг можна атрымаць, патэлефанаваўшы цi напiсаўшы.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0