Весткі зь Літвы
Літоўцы за французаў
У Літве актывізаваўся гандаль новымі машынамі. Мусіць, у людзей зьявіліся грошы альбо прычынай сталі вялікія зьніжкі. Так ці інакш, а ўжо ў лістападзе ўсяго прадалі 526 новых легкавікоў. Прычым толькі 35 зь іх — расейскай маркі ВАЗ, астатнія заходнія. Лідэрам продажу стала француская фірма «Пэжо», якая апярэдзіла ранейшых фаварытаў — «Фальксваген» і «Шкоду». Што да самых машын, дык найлепей прадаваліся «Пэжо 206», «Шкода Фэліцыя» і «Фальксваген Гольф».
Ліцьвін