Паштовая скрынка

 

Яну Б. з Салігорску. У рубрыцы «Паштовая скрынка» мы зьмяшчаем ня допісы чытачоў, а адказы рэдакцыі. Напішыце ж пра тое, што «Касіянэры» ўжо зрабілі, а ня што зьбіраюцца. Дарэчы, адкуль Вы ўзялі гэтых «касіянэраў»? Хіба з даўняга верша Алеся Разанава, дзе «і» зьявілася для рыфмы? Але слова гэта беларускае, паходзіць ад «касы», якая была зброяй у руках паўстанцаў-касінераў.

Сержуку П. зь Берасьця. Гэткіх паседжаньняў па краіне было сто штук. Нам бы незвычайнага чаго!

Алесю Ц. зь Менску. На жаль, пакуль «10 вякоў беларускай гісторыі» нідзе купіць нельга. Абяцаюць прывезьці ў Беларусь у студзені.

Пра менскую грэка-каталіцкую парафію Сьв. Язэпа (айцец Андрэй) можна даведацца праз тэл. 243-63-95, 242-92-36.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0