«Перапіс» — татальны падман?

Сэнсацыйныя разьлікі доктара Каўзы: беларуская нацыя зьнікла

 

Даўні сябар аўтара і рэдакцыі, д-р Ганорыс Каўза (Dr.Honoris Causa, http://www.cri.coe.us) з унівэрсытэту Більля (Кран-Мантана, ЗША), шчыры прыхільнік і віртуальны саўдзельнік адраджэньня Беларусі, вывесіў на сваім інтэрнэтаўскім сайце новыя сэнсацыйныя вынікі сваіх навуковых пошукаў.

З дапамогаю кампутару і пэўнага амэрыканскага дасьледчага інстытуту, у якім сабраныя ўсе тэлефонныя даведнікі сьвету, д-р Каўза ўласным арыгінальным спосабам параўноўваў статыстычныя зьвесткі апошняга перапісу насельніцтва і апошніх тэлефонных даведнікаў. Былі адбіраныя і падлічваныя ўсе прозьвішчы, што цалкам адпавядалі нацыянальнаму паходжаньню, напрыклад, Ліцьвінчук, Маскалёў, Хохлік, Лях, Швед, Палевікова і г.д., а ўжо на іх падставе разьлічваўся нацыянальны склад насельніцтва ў адсотках. Які ж вынік атрымаў вельміпаважаны прафэсар? Што тычыцца беларускіх фінаў, карэйцаў, амхара і нават расейцаў, атрымалася прыстойная карэляцыя (што значыць супадзеньне) з вынікамі афіцыйнага перапісу. А вось зь беларусамі атрымалася ня проста несупадзеньне, але сапраўдная сэнсацыя — беларусаў няма. Куды ж зьніклі гэтыя таямнічыя жыхары балотаў? І як жа былі атрыманыя т.зв. вынікі г.зв. «перапісу» насельніцтва? А самае галоўнае, чаго маем чакаць зараз ад нацыянальнай большасьці — ліцьвінаў і найбольш агрэсіўнай зь меншасьцяў — сакуноў?

Д-р Каўза запрашае да дыскусіі на гэтую балючую тэму ўсіх сьведкаў, удзельнікаў і зацікаўленых новаадкрытым фэномэнам.

Мы тут прыводзім параўнальную табліцу нацыянальнага складу насельніцтва паводле вынікаў кампутарнага дасьледаваньня і зьвестак г.зв. «перапісу». Кожны можа параўнаць.

№ Нацыя Паводле г.зв. “перапісу”, % Паводле аналізу прозьвіішчаў, % Г.зв.Беларусы 81 0 1а Ліцьвіны 0 42 1б Палешукі 0 11 1в Крывічы 0 9 1г Палевікі 0 4 1д Gudas 0 3 1е Сакуны 0 1 1ж BaltruSis 0 1 2 Палякі 4 12 3 Расейцы 11 6 4 Літоўцы 0 4 5 Украінцы 2 2 6 Латышы 0 1 7 Іншыя 2 4 8 Агулам 100 100

Юзік Лабэцкі

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0