Правілы ўезду ў Чэхію

 

Чэхія прыняла новыя правілы ўезду ў краіну: цяпер беларусаў на мяжы ня будуць пускаць без мэдычнай страхоўкі (можна страхавацца ў беларускіх кампаніях). Пажадана таксама мець білет на дарогу назад. Такім чынам, гутаркі пра візавы рэжым пакуль не вядзецца, але пры ўезьдзе ў Чэхію трэба мець з сабою: пашпарт, запрашэньне, страхоўку, 2 здымкі для анкет, квіток на дарогу назад (пры патрэбе). Каб магчы ў Чэхіі працаваць, трэба афармляць у Менску, у чэскім пасольстве, рабочую візу. Атрымаць дазвол на працу на месцы, у Чэхіі, цяпер нельга.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0