Гэта наша вёска

 

Вёска піла

"Неяк прыйшоў да мяне загад: ехаць з участковым правяраць ананімку ў суседнюю вёску" -- распавядае мне адзін добра знаёмы стары. А таго мужчыну, да якога ехалі, я добра знаў. Дый участковы трохі быў знаёмы зь ім. Прыходзім, значыць, да яго ў хату, кажам, маўляў, шукаем самагонку... Той: нічога, шукайце, маўляў. Абшукалі мы ўсё, няма нічога. Мужык сьмяецца ў кулак. Сабраліся ісьці. Участковы выйшаў, а мужык на мяне: "Пятро, вазьмі вады папі". Смачная, маўляў, у мяне, толькі з калодзежу, ты ж, мабыць, стаміўся -- узяў я конаўку, чэрпнуў, ды й каўтнуў разы з два... Ух-х.. Аж за дух узяло... Моцная аказалася ў вядры самагонка. Сярод хаты! Нічым не прыкрытая! А я й кажу -- добра ўмелі гнаць самагон тады".

 

Вёска п'е

Ведаеш дзядзьку Фаўста? Ну дык з Норбэртам панабіраліся, бы вепрукі, брагі, а Фаўст кажа -- "Я за бутэльку белай жывой жабе галаву адкусіць магу". Норбэрт хоць і даты добра быў, але не паверыў.

-- Ат, мухрук дэбільны, нясеш ужо, што сьліна да губы прывярзе!

-- Давай паглядзім, як адкушу галаву -- зь цябе бутэлька.

І адкусіў.

-- Ну дык вот, зоўсім дурныя!

 

Вёска будзе піць

-- Тата, а што ў кубку, што бабуля прынесла? Сок?

-- Сок, сок, -- кажа бацька, дапамагаючы бабцы крышыць капусту.

-- Ну дык я пап'ю?

Хлапчук гадоў трох бярэ конаўку грам на 300 і выпівае.

Сеўшы пад'есьці, бацька, які прыехаў адведаць маці, і гэтак павернецца, і так. Урэшце ня вытрымаў:

-- Маці! Ну, навошта такое рабіць? Сама дазволіла выпіць твайго віна, а цяпер ўзяла ды схавала.

-- Не хавала я нічога!

Дзьве пары вачэй утаропіліся на хлапчука, які ўжо быў, пераклаўшы на вясковую шкалу хмелю -- як "сава ў дупле".

Сяргей Майсеня,
в.Друцкаўшчызна пад Нясьвіжам


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0