Аўганістан прызнаў незалежнасьць Чачэніі

 

Гэты крок юрыдычна і сымбалічна вельмі важны для чачэнцаў. Нагадаем, што прызнаньне краінаў Балтыі сьветам пачалося з прызнаньня Літвы Ісляндыяй вясной 1991-га, што пацягнула разрыў дыпляматычных стасункаў між ёю і СССР. Або прызнаньне БНР Украінай, якое так напалохала бальшавікоў. Дарэчы, у 1918-м Аўганістан першым у сьвеце прызнаў Расею савецкую.

Праўда, ня выключаная і хітрая гульня Расеі. Талібан мае ня лепшую рэпутацыю на Захадзе — зь ім асацыююцца Ўсама бэн Ладэн, захоп індыйскага самалёта, страта Наджыбулы на браме прадстаўніцтва ААН. Дык прызнаньне такой краіны ў пэўным сэнсе дыскрэдытуе чачэнскі рух.

Але нават калі гэтае прызнаньне — вынік хітрай апэрацыі Масквы (вы прызнаеце чачэнцаў, а мы заплюшчым вочы на разгром нашых узбэцкіх хаўрусьнікаў на поўначы вашай краіны), важней іншае. Прызнаньне — гэта нешта такое, чаго назад не забярэш.

І дзе ж там дрэмле спадар Шарэцкі?..

Барыс Тумар


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0