Габрэйская цывілізацыя

У Менску прайшла буйная канфэрэнцыя «Габрэйская цывілізацыя Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы».

Адначасова тут адкрылі Міжнародны гуманітарны інстытут, у які ўжо набралі першыя 60 студэнтаў. Ягоны рэктар, Зэлік Пінхасік, сказаў на адкрыцьці канфэрэнцыі, што МГІ мае стаць цэнтрам вывучэньня юдаікі ў Беларусі. Утвораны інстытут пры БДУ.

На канфэрэнцыі прагучалі некалькі вельмі цікавых дакладаў замежных гасьцёў. Джон Кліер з Англіі распавёў пра кнігу запісаў (пінкіс) Менскай габрэйскай грамады, Рычард Коэн з ЗША прачытаў лекцыю «Левінас, і Бубэр, і Гайдэгер», Аляксандар Львоў — «Структура і сэмантыка ідыскай чароўнай казкі». Беларускія ж удзельнікі збольшага заставаліся на ўзроўні апісальніцтва або публіцыстыкі. Дый наш рабін Сэндэр Урыцкі, паводле праграмкі, прадстаўляў на імпрэзе «Ерусалім, Ізраіль».

Барыс Тумар


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0