Сямён & Мадлен

Зь візытам на паўночнаамэрыканскім кантынэнце зараз знаходзіцца Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі. У праграме — наведваньне канадзкіх унівэрсытэтаў ды сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў гэтай краіны. На пасьля заплянаваны візыт у Злучаныя Штаты, дзе кіраўнік беларускага парлямэнту мае пабачыцца з функцыянэрамі Дзярждэпартамэнту і амэрыканскімі кангрэсмэнамі. Спачатку Сямён Шарэцкі зьбіраўся адбыць дахаты 6 лютага, але пляны нечакана зьмяніліся, бо, паводле пяпярэдніх зьвестак, 7-га мусіць адбыцца сустрэча зь дзяржсакратаркай ЗША Мадлен Олбрайт, дзе будуць абмеркаваныя найактуальнейшыя праблемы палітычнага становішча ў Беларусі, найперш будзе ўзьнятая тэма выбараў.

А.Прас.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0