Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. — У беларускай і ангельскай мовах. Афіцыйнае выданьне. — Менск: Беларусь, 2000. — 95 с. — Наклад 20000 ас.
Гэта другое выданьне фактычна дзейнай, але не прызнанай у сьвеце Канстытуцыі Беларусі рэдакцыі 1996 году. Каштуе 70 руб.
М.Улашчык. Краязнаўства: Нататкі пра бадзяньні ў 1924--29 г. / З рукапіснае спадчыны / Рыхтаваньне тэксту й камэнтары Я.Кісялёвай, В.Скалабана. Рэдакцыйная калегія: Н.Дзятчык ды інш. — Менск: БелНДІДАС — Пэйта, 1999. — 160 с., іл. ISBN 985-6024-26-9
Успаміны Міколы Ўлашчыка — выбітнага беларускага архівіста й гісторыка — упершыню друкуюцца паводле захоўванага ў архіве рукапісу. Аўтар падрабязна апісвае дзейнасьць краязнаўчага таварыства БДУ ў 20-х гадох, успаміны напоўненыя замалёўкамі з студэнцкага жыцьця, дакумэнтальна-мастацкімі характарыстыкамі шматлікіх вядомых дзеячаў беларускае навукі й культуры таго часу. У публікаваным тэксьце захаваныя асаблівасьці арыгіналу — Улашчыкава «тарашкевіца». Пры канцы кнігі зьмешчаны дагэтуль непублікаваныя фотаздымкі (вылучаецца тут фота інтэр’еру Беларускага дзяржаўнага музэю зь бюстам Скарыны на першым пляне). Кніга будзе рэпрэзэнтавацца на выставе «Беларуская кніга», што мае быць 15—18 студзеня ў Нацыянальным выставачным цэнтры (вул. Я.Купалы, 27). Кавалак з кнігі, праўда, без захаваньня асаблівасьцяў арыгіналу, выйшаў у часопісе «Маладосць».
В.Тихиня. Международные перевозки грузов и пассажиров. Сэрыя: «Юридический справочник», дадатак да часапісу «Право и экономика». — Менск: 1998. — 152 с. — Наклад 450 ас. ISBN 985-6194-99-7 ISBN 985-442-020-5
В.Тихиня. Правовое положение иностранцев в Республике Беларусь. Сэрыя: «Юридический справочник», дадатак да часапісу «Право и экономика». — Менск: 1998. — 128 с. — Наклад 250 ас. ISBN 985-6194-99-7 ISBN 985-442-021-4
Гражданский кодекс Республики Беларусь: с комментариями к разделам / Комментарий В.Чигир. 3-е выданьне. — Менск: Амалфэя, 2000. — 704 с. — Наклад 8000 ас. ISBN 985-411-094-3
Гэтыя кодэксы адзін за адным былі прынятыя палатамі лукашэнкаўскага парлямэнту й зьмянілі ранейшыя заканадаўчыя акты. Цікава, што новыя законы ўхваляліся ў кароткія прамежкі часу, што дае падставу меркаваць і аб іх кароткім жыцьці.
Новые Конституции стран СНГ и Балтии. Сборник документов. Вып.2. — Масква: Манускрипт, Юрайт, 1999. — 672 с. — Наклад 5000 ас.
У выданьні зьмешчаныя асноўныя законы ўсіх краінаў колішняга Савецкага Саюзу, а гэтаксама аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у складзе гэтых дзяржаваў у перакладзе на расейскую мову. Канстытуцыя Беларусі падаецца ў рэдакцыі 1996 г.
Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г.: Документы и материалы. — Менск: БелНДІДАС, 1999. — 148 с. — Наклад 80 ас. ISBN 985-6099-60-9
Зьмяшчаюцца з захаваньнем усіх асаблівасьцяў тэксту-крыніцы пратаколы паседжаньняў, рэзалюцыі канфэрэнцыі архіўных работнікаў Беларусі, што адбылася ў Менску 12—15 траўня 1924 г.
Сборник действующих нормативных актов Президента Республики Беларусь: 1994—98 / Пад рэдакцыяй А.Пласкавіцкага. — Менск: Нацыянальны цэнтар прававай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 1999. — 912 с. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-6488-07-9
Трудовой кодекс Республики Беларусь. — Менск: Нацыянальны цэнтар прававай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 1999. — 192 с. — Дадатковы наклад 15000 ас. ISBN 985-6488-11-7
Уголовный кодекс Республики Беларусь. — Менск: Нацыянальны цэнтар прававай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 1999. — 214 с. — Дадатковы наклад 10000 ас. ISBN 985-6488-10-9
Уголовный закон Латвийской Республики / Адаптаваны пераклад з латыскае, навуковая рэдакцыя й уступны артыкул А.Лукашова, Э.Саркісавай. — Менск: Тэсэй, 1999. — 176 с. — (Уголовные кодексы стран Восточной Европы). — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6454-40-9
Уголовный кодекс Республики Польша / Пераклад з польскае Д.Барыловіч ды інш.; Адаптацыя перакладу й навуковая рэдакцыя А.Лукашова, Э.Саркісавай; Пад агульнай рэдакцыяй Н.Кузьняцовай. — Менск: Тэсэй, 1998. — 128 с. — (Уголовные кодексы стран Восточной Европы). — Наклад 5000 ас. ISBN 985-6454-06-9
Чытаў кнігі Віктар Мухін