Паштовая скрынка

 

Алесю Ш. зь Менску. Прабачце, была памылка набору. Але й Вы пішыце разборліва, каб такое не паўтаралася.

Максу зь Пінску. 1) Зьвярніцеся мо ў Gega Ruch. 2) No comments. 3) Чарговы нумар альманаху «Крыўя» падрыхтаваны, але ляжыць на паліцы, бо няма грошай на друк. Тэл. рэдактара, сп.Сяргея Санька (017) 256 40 79.

Ларысе Ж. зь Менску. Вы спадзяецеся, што Расея прынясе нам эканамічныя рэформы і рынкавую эканоміку. Мы мяркуем, што расейская стратэгія ў Беларусі палягае цяпер у максымальным блякаваньні рынкавых пераўтварэньняў, каб закансэрваваць залежную ад расейскага рынку структуру беларускай эканомікі, павялічыць яе адсталасьць і ня даць стварыцца перадумовам для дэмакратызацыі і сталеньня грамадзянскай супольнасьці. Увядзеньне прыватнай уласнасьці і канкурэнцыйнай гаспадаркі аўтаматычна вядзе да ўзмацненьня дэмакратычных інстытутаў і большай інтэграцыі ў сусьветную эканоміку — што азначала б саслабленьне расейскага панаваньня ў Беларусі.

М.Ш. з Салігорску. Тое, што Вы нам даслалі, — не прыватная абвестка, а рэкляма. І яна мусіць аплочвацца не ў ільготных тарыфах для прыватных рэклямных абвестак, а ў звычайных расцэнках. Дык мы друкуем толькі тую частку абвесткі, на якую стае пераказаных Вамі грошай.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0