У дачыненні да менскага актывіста Дзмітрыя Лісіёнка распачата крымінальная справа. Пра гэта БелаПАН паведаміла грамадская актывістка Крысціна Шацікава.

Паводле яе слоў, Д.Лісіёнак быў затрыманы ноччу 8 чэрвеня каля будынка УУС Віцебскай вобласці (ноччу на будынку з’явіліся графіці «Свабоду Шчукіну!»). Зараз Д.Лісіёнак знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Віцебска. Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства), паведаміла К.Шацікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?