Выстава для ўдзельнікаў сьвята

Творчае супрацоўніцтва паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца доўжыцца шмат гадоў. Ня раз рабілі яны сумесныя выставы. Цяпер яны рыхтуюць нешта зусім нечаканае і новае. Сваю новую выставу-акцыю «Адваротная сымэтрыя» яны адкрываюць на Дзень Волі 25 сакавіка. Выстава-акцыя пройдзе ў гістарычным цэнтры Менску — у мастакоўскіх майстэрнях, што ў Ракаўскім прадмесьці, на Дзімітрава, 3, якія доўгі час былі натхнёным асяродкам беларушчыны. Але цяпер гэтым майстэрням рэальна пагражае руйнаваньне — «НН» пра гэта пісала.

Асуджаныя ўладамі на небыцьцё майстэрні 25 сакавіка прамовяць выставай адмысловага мастацтва і адбіткамі-ценямі падзеяў. Адкрыцьцё выставы а 14-ай гадзіне.

с.х.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0