10 чэрвеня адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах беларускай сталіцы.

Традыцыйна працэсія распачнецца святою Імшою а 9.00 гадзіне каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр‑т Скарыны, 44 а). Працэсія пройдзе па вуліцы Казлова, па тратуары пр. Незалежнасці, па вуліцах Берсана, Валадарскага, Інтэрнацыянальнай і завяршыцца каля архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды, 9. На час працэсіі ва ўсіх касцёлах Мінска адменены іншыя святыя Імшы.

Заахвочваем усіх вернікаў прыняць удзел у працэсіі. Гэта не толькі выраз нашай веры, але, у першую чаргу, свята Езуса, прысутнага ў Эўхарыстыі, які жадае разам з намі прайсці па вуліцах сталіцы Беларусі, каб удзяліць шчодрае благаслаўленне ўсім жыхарам горада і ўсёй нашай краіны.

Асабліва запрашаем да ўдзелу ў працэсіі дзяцей, якія сёлета прынялі Першую святую Камунію (у святочных строях).

Увага! Перад працэсіяй абавязкова звярніце ўвагу на прагноз надвор’я!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?