Салідарнасьць

 

Кіраўнікі парлямэнтаў краінаў Цэнтральнай Эўропы – Альбаніі, Аўстрыі, Босьніі і Герцагавіны, Грэцыі, Чэскай Рэспублікі, Вугоршчыны, Італіі, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Украіны, якія бяруць удзел у канфэрэнцыі “Цэнтральнаэўрапейская ініцыятыва”, што адбываецца ў Варшаве, выступілі з заявай з нагоды падзеяў у Беларусі 25 сакавіка. У заяве выказваецца падтрымка дзеяньням дэмакратычных сілаў Беларусі ў іх барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны. Кіраўнікі парлямэнтаў краінаў Цэнтральнай Эўропы асудзілі беларускія ўлады за парушэньні правоў чалавека і выказалі салідарнасьць з тымі сіламі, якія спрабуюць вярнуць Беларусь на шлях дэмакратычнага разьвіцьця і робяць усё, каб Беларусь уступіла ў цывілізаваную эўрапейскую супольнасьць. Эўрапейскія палітыкі ў заяве жадаюць беларускаму народу асэнсаваньне сваёй адказнасьці за будучыню сваёй дзяржавы і посьпехаў у пабудове адкрытага дэмакратычнага грамадзтва.

А.К.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0