9 чэрвеня на дах галоўнай канцэртнай пляцоўкі фэстывалю «Славянскі кірмаш у Віцебску» пажарнымі машынамі вылілі 50 тон вады. Амфітэатар палівалі ад 11‑й раніцы да 17‑й вечару. Мэтай было выпрабаваць магчымасьці страхі ў часе залевы. Дах выпрабаваньне вытрымаў. Пасьля заканчэньня экспэрымэнту ў глядацкай залі не знайшлося ніводнай лужыны.
Паводле «Народных навінаў Віцебску»
0
0
0
0
0
0