Берасьцейка Ала Гопша гафтуе партрэты вядомых людзей. Ангельская каралева Елізавета Другая падзякавала ёй за партрэт, гафтаваны крыжыкам. На знак удзячнасьці Елізавета Друнгая выслала Але Гопшы яшчэ і пасылку, якая, аднак, згубілася па дарозе ў Польшчы. Сёньня майстрыха піша ліст канцлерцы ФРГ, каб перадаць у дарунак сваю працу.

Карціны крыжыкам і гладзьдзю Ала Гопша пачала гафтаваць у другой клясе. З таго часу берасьцейка не пакідае сваё захапленьне. Сьцены ейнай кватэры ўпрыгожваюць створаныя сваімі рукамі партрэры Маці Божай, Эўфрасіньні Полацкай, прынцэсы Дыяны.

Кожную працу гафтавальніца робіць каля паўгоду. Паводле словаў майстрыхі, цяжэй за ўсё падабраць патрэбныя адценьні. На выяву твару на партрэце можа спатрэбіцца да сарака нітак розных колераў.

Кілім з выявай тыграў майстрысе дапамагалі ткаць два сыны. Зрэшты, «ткацтва» ў гэтым выпадку — тэрмін умоўны: у працэсе стварэньня кіліма выкарыстоўваліся чатыры розныя тэхнікі.

Большасьць сваіх партрэтаў Ала Гопша дорыць тым, хто на іх выяўлены. Поруч з каралевай Вялікабрытаніі працу берасьцейкі атрымала каралева Гішпаніі Сафія. Цяпер Ала Гопша рыхтуецца даслаць сваю апошнюю працу — канцлерцы ФРГ Ангеле Мэркель.

Паводле Telegraf.by з спасылкай на ОНТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0