Паштовая скрынка

 

Юр’ю Ч. зь Пінску. Ня любім мы пісаць пра сэмінары й конкурсы сачыненьняў. Ня тыя гэта навіны, зь якіх паўстае Беларусь. Дый дробныя, ня вартыя нацыянальнай газэты самі падзеі — калі толькі зь іх не відаць шырэйшага кантэксту, калі не выбудоўваецца вакол іх гісторыя. Эканамічнае ж паведамленьне неглыбокае, суцэльна нэгатывісцкае, без канкрэтыкі.

Ігару Б. з Варшавы. Ёсьць у самім факце правядзеньня пікету «Маладога Фронту» ў Варшаве падстава для глыбокага задавальненьня геаграфічным становішчам Вашай арганізацыі. Словамі ж пра «абарону са зброяю ў руках» лепш не раскідацца — да надта многага яны абавязваюць.

Ганьне С. з Койданава. Адрас, які Вы просіце: (Vas Adrasat) 166-34 Gothic Drive, Jamaica, New York 11432, USA.

Сержуку Р. зь Бярозы. Дык нічога ж не было. Пра што пісаць? Лепш напішэце пра тых падлеткаў, што трымалі плякат «Смерть БНФ». Хто яны, што яны? З вайсковага гарадку ці тутэйшыя? Чаму на іх у суд ніхто не падаваў? Што думае пра справы ў Бярозе Ніна Мацяш?

Дзякуй усім за лісты падтрымкі «Нашай Нівы» ў яе судовым змаганьні.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0