водгукі

Заўвага Белага Фронту

 

У мінулым нумары «НН» мы надрукавалі ліст нашага чытача зь Берасьця сп.Тылера пра берасьцейскую арганізацыю skinhead-аў «Белы Фронт». У адказ нам прыйшоў факс, дзе, між іншым, гаворыцца:

«БФ ніколі ня быў структурнай адзінкай РНЕ, не выступаў зь ім адзіным фронтам. БФ не падзяляе ідэалёгіі РНЕ.

БФ ніколі не вытлумачваў свайго зьяўленьня лёзунгам White Pride. Такога лёзунгу мы ўвогуле не выкарыстоўваем.

БФ паважліва ставіцца да беларускай мовы і прапагандуе яе.

БФ ніколі не спачуваў расейскім войскам у Чачэніі. Выказваньні асобных сяброў арганізацыі не зьяўляюцца афіцыйнай пазыцыяй арганізацыі.

БФ ніколі не супрацьстаяла «Краю». Паміж гэтымі арганізацыямі наладжанае ўзаемадзеяньне.

Зьяўленьне ліста сп.Тылера — спроба ўбіць клін паміж СПА «Край» і Белым Фронтам».

Сканчаецца факс недвухсэнсоўным дэвізам:

«Жыве Беларусь!»


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0