Дапаможам суайчыньнікам у няволі!
Гэткі ліст перадалі нам з Гомельскае абласное Ўправы нутраных справаў:
«У сыстэме выкананьня пакараньняў Гомельскай вобласьці склалася вельмі цяжкае матэрыяльнае становішча з-за недастатковага фінансаваньня. Не стае самых неабходных рэчаў: абсталяваньня й вопраткі. Асабліва цяжкія праблемы ў жаночай ППК № 4 і сьледчым ізалятары № 3, што ў Гомелі, дзе пры ліміце напаўняльнасьці 1350 і 1100 чалавек утрымліваецца адпаведна 2800 і 2000 грамадзянаў.
Акрамя таго, у жаночай калёніі ёсьць Дом дзіцяці, дзе знаходзяцца 60 дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў. Іх маці адбываюць пакараньне.
У сьледчым ізалятары № 3 з 1993 году будуецца новы рэжымны корпус, які дазволіць вырашыць праблему цеснаты ў СІЗА. Аднак для яго заканчэньня патрэбна 1180 рублёў у коштах 1991 году і абсталяваньне для сталоўкі, варэльні і лазьні.
У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці знаходзіцца жаночая калёнія-паселішча № 21, куды асуджаныя адпраўляюцца з ППК № 4 і наўпрост з залі суду. Уся маёмасьць гэтых грамадзянак складаецца з таго, што на іх апранута. Жабрацтва і разарваныя сацыяльныя сувязі не дазваляюць атрымаць нейкую дапамогу ад родных. Цяпер вядуцца працы па перапрафіляваньні былога вайсковага гарадку «Гомель-30» у в.Зарэчча Рэчыцкага раёну, куды пазьней будуць зьмяшчацца асуджаныя жанчыны. Пытаньне і ў цяжкасьцях з набыцьцём рэчаў пабытовага прызначэньня: лазьневага і вадагрэйнага абсталюнку, ложкаў, пасьцеляў, посуду й катлоў, аўтамабіля хуткай дапамогі і ўсяго такога.
Просім аказаць дапамогу ў набыцьці альбо перадачы для згаданых спэцустановаў Гомельшчыны наступных рэчаў і матэрыяльных каштоўнасьцяў:
Для ППК—24:
Місы алюміневыя — 500 (тутака й далей — штук). Талеркі алюміневыя — 500. Кубкі эмаляваныя — 500. Лыжкі — 500. Бак пад першую страву — 15. Бак пад другую страву — 15. Чайнік алюміневы — 15. Рондлі алюміневыя (9—10 л.) — 10. Кацёл наплітны 30—40 л — 6. Кацёл наплітны 50—60 л — 6. Апалонік — 4. Друшляк алюміневы — 3. Нож для гародніны — 20. Нож хлебны — 4. Бляхі — 14. Вагі настольныя двухкіляграмовыя — 3. Вагі настольныя 10 кг — 3. Вагі таварныя 500 кг — 3. Матрац — 400. Прасьціны баваўняныя — 1600. Навалачкі бав. — 800. Коўдры — 500. Ручнікі — 1600. Падушкі ватовыя — 400. Пральныя машыны — 2. Цэнтрыфугі — 2. Прас-каток — 1. Дэзынфэкцыйная камэра для бялізны — 1. Ложкі двухпавярховыя — 200. Шафкі прыложкавыя — 400. Зэдлікі — 400.
Для ППК—4:
Найбольш патрэбныя для Дому дзіцяці: дзіцячыя ложачкі — 40, пральныя машыны — 2, прас-каток — 1, шафы для стэрылізацыі альбо сухажаравыя — 5, бактэрыцыдныя лямпы, электрагрэйнікі — 7, разавыя шпрыцы, штучныя елкі — 3, цёплы абутак для дзяцей да 3 гадоў, аўтамабіль хуткае дапамогі, дзіцячае харчаваньне: пюрэ, кашкі безмалочныя.
Вопратка жаночая
Абутак жаночы летні, зімовы
Тэлевізары для атрадаў — 25
Кінадэманстратар — 1
Сцэнічная завеса для клюбу
Мікрафоны, узмацняльнік
Абсталяваньне для шытва
Прасы
Абсталяваньне для праньня бялізны
Абсталяваньне для варэльні
Мэбля для сталоўкі
Пасьцелі
Мыйныя сродкі
Сьвяцільнікі для жыльлёвых сэкцыяў
Крэслы звычайныя — 450
Для ППК—21
Жаночая вопратка летняя і зімовая — 300 камплектаў.
Хто можа дапамагчы чым-кольвек, зьвяртацца на тэлефон (0232) 55-53-62 ва Ўправу нутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму і дамаўляцца са сп.С.Зайцавым. Вопратку, абутак і дзіцячае харчаваньне можна прыносіць таксама на адрас Беларускага Гельсынскага Камітэту (Менск, вул.Лібкнэхта, 86, корп.1, кв.20.