Памёр Яўген Шмыгалёў

 

Памёр Яўген Шмыгалёў, як разам зь Зянонам Пазьняком адкрыў праўду пра могільнік у Курапатах. Было яму 72 гады.

Вечная памяць!

 

Кажа Мікола Купава: «Чалавек ён быў сталы, найстарэйшы з тых, хто былі ў сярэдзіне 70-х у адносінах з нашым невялікім колам адраджэнцаў. У гэтым асяродку ўсе былі найбольш людзі ад мастацтва, а ён быў не гуманітар, інжынэр. Праз гэтае ён па-іншаму ад нас глядзеў на беларушчыну, але велізарным сваім досьведам вучыў нас глядзець на ўсё на сьвеце праз прызму беларушчыны. Вучыў, як з усяго можна ўзяць нешта для беларушчыны. Ён першы высьвятліў праўду пра Курапаты. Але ня надта выдаваў, нават нам. Усё ж гэтыя зьвесткі выйшлі ад яго, і мы ўсе на пачатку 80-х ужо ведалі пра тое, хто там ляжыць у Курапатах. Яны зь Зянонам усё гэта і расьсьледавалі.

Надзвычай сьціплы быў чалавек, нават нясьмелы. Звычайны беларускі чалавек, такі тыповы. Усе нашы якасьці былі ў ім – і заўзятасьць, і перакананасьць».


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0