Ліст у рэдакцыю

 

Славацкі, а не Міцкевіч

 

У лісьце Раісы Жук-Грышкевіч, зьмешчаным у апошнім нумары «НН», закралася памылка. Аўтарам цытаванага верша быў не Адам Міцкевіч, а ня менш вялікі паэт і нацыянальны прарок Юльюш Славацкі (1809—49). Гэта аўтабіяграфічны верш, які называецца «Мой запавет».

Поўны тэкст «Майго Запавету» і жыцьцярыс паэта можна знайсьці на Інтэрнэт-старонцы http://hermes.umcs.lublin.pl/users/kosmulsk/michal/slowacki/testam.htm

Адам Саўэр, Варшава

 

P.S. Што да зьвязкаў Славацкага зь Беларусяй, дык, апроч таго, што ён быў найбольшым канкурэнтам Міцкевіча, і таго, што вучыўся ў Вільні, ён яшчэ і жыў пэўны час у Горадні, дзе пахаваны ягоны айчым Аўгуст Бэцу.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0