Збор твораў Адама Глёбуса

У маскоўскім выдавецтве АСТ выйшаў Збор твораў Адама Глёбуса. У том увайшлі тэксты зь ягоных кніг «Парк», «Адзінота на стадыёне», «Сьмерць — мужчына», «Скрыжаваньне», «Дамавікамэрон», «Толькі не гавары маёй маме…», «Круглы год», «Койданава», «Новы Дамавікамэрон», «Post Scriptum» – практычна ўсё, што выйшла ў пісьменьніка да 1999 году. Кніга атрымалася таўшчэзная, амаль на 1100 старонак. Выдавецтва мае прадаваць яе праз кнігарні аб’яднаньня «Белкніга». Каштаваць будзе каля 6000 рублёў.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0