Праспект Машэрава ў Мінску ў чэрвені на працягу тыдня ў вячэрні час будзе перакрывацца для руху аўтатранспарту.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, гэта звязана з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровага каравула напярэдадні Дня Незалежнасці (3 ліпеня).

Рух транспарту будзе закрыты з 22.00 да 24.00 15, 16, 18, 19, 20, 21, 22 і 23 чэрвеня. Праспект Машэрава перакрываецца на ўчастку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?