У хуткім часе скончыцца тэрмін дыпламатычнай міссіі Браяна Бенета. Прычым, кажуць, ён наогул можа завершыць дыпламатычную кар’еру.
Бенет прыехаў да нас паслом у 2003 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе Іана Келі. Да Беларусі вопытны 59‑гадовы дыпламат працаваў у Чэхіі, Хельсінкі, Вене, Гаазе, Тунісе.
Беларускім журналістам і палітыкам Бенет запомніўся бездакорным знешнім выглядам і дасціпнасцю. Наведваў як назіральнік мітынгі апазіцыі і часта браў удзел у дабрачынных акцыях. На адной з іх, калі збіралі грошы для мінскага хоспісу, нават спяваў раманс.