Паводле афіцыйнай інфармацыі машыну, якая стаяла ля будынку раённага шпіталя, выкралі двое жыхароў Бялынічаў. Іхныя імёны і матывы выкраданьня не называюцца.

Злачынцаў затрымалі ў Магілёве. Затрыманьне суправаджалася начной пагоняй, ад якой выкрадальнікі ўцяклі.

Міліцыянты знайшлі згоншчыкаў паводле адбіткаў пальцаў.

Па факце выкраданьня машыны хуткай дапамогі заведзена крымінальная справа. Згоншчыкам пагражае ад 7 да 10 гадоў няволі.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?