У Менску актывісты аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ўстанавілі расьцяжку на аўтамабільным мосьце па праспэкце Машэрава.

12 чэрвеня ў 17.00 у Мінску маладыя актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ўстанавілі расцяжку на аўтамабільным мосце па праспекце Пераможцаў над вуліцай Няміга. Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі Дзяніс Садоўскі.

Паводле яго слоў, на зялёным палотнішчы памерам прыкладна 3x6 метраў белай, чорнай і чырвонай фарбамі нанесены тэкст: «Я маю права на веру», а таксама намаляваны анёл, што разрывае путы, якімі скаваў яго д’ябал. «Тым самым мы хацелі паказаць людзям, што мы працягваем барацьбу за тыя правы, якія даў нам Гасподзь Бог», — сказаў Д.Садоўскі. Ён зазначыў, што прадстаўнікі праваахоўных органаў не бачылі моманту ўстаноўкі расцяжкі і яна знаходзіцца на мосце дагэтуль.

Нагадаем, 22 красавіка ў Беларусі пачалася кампанія «За свабоду сумлення», па прамежкавых выніках якой сабрана больш за 20 тыс. подпісаў пад зваротам у Канстытуцыйны суд аб унясенні змяненняў у закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».

Марат Гаравы, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0