Паштовая скрынка

 

Алесю К. з Маладэчна. Мы не газэта этнасу, а газэта нацыі, таму Ваша прапанова «беларусізаваць» прозьвішчы нашых аўтараў для нас непрымальная.

Вользе М. зь Віцебску. Тады пішэце дзёньнік. Толькі без прымусу, а калі сапраўды набіраецца ўражаньняў, важных для Вашых дзяцей, унукаў, чужых людзей. За фотаздымак дзякуй, прыдасца.

Яну С. зь Віцебску. «Ня ўсё толькі плахое сьвязана с іменем Лукашэнкі». А Вы, відаць, раней ставіліся да яго, як кажуць украінцы, «з упэрэджэньнем».

Яўгену Г. зь Менску. Пра Адамовіча і Алексіевіч выказваеце слушныя думкі, але тон — абразьлівы, аналізу тэкстаў малавата, а на «Комсомольскую правду» «НН» за свае 94 гады яшчэ не спасылалася.

Алесю М. зь Менску. Напішэце, калі ласка, у які дзень гэта было і прозьвішча бібліятэкаркі.

Настасьсі Ч. зь Менску. Акцыя «Пераменаў!» — нібы пасьпяховы рэйд — нанесла праціўніку паразу і на палітычным, і на прапагандовым палёх, ня кажучы ўжо пра фінансавыя выдаткі рэжыму.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0