Паштовая скрынка

 

Леаніду М. зь Менску. Апавяданьням не стае хараства. Сьвет, які ў іх апісваецца, мае мала прыкметаў беларускага. З водгукам і ўдакладненьнямі найперш азнаёміцца аўтар, а тады возьмем у працу.

Яўгену Б. зь Берасьця. Вашы чыста літаратурныя экспэрымэнты-экспромты ня будуць “пазнаныя” на старонках грамадзка-культурнага тыднёвіка. Гэта мусіла б друкаваць нармальная літаратурная газэта, каб такая ў нас была. Мо паспрабуйце прапанаваць у “Калосьсе” ці “Nihil”, хоць тыя й зарэдка выходзяць.

Яўгену С. зь Пінску. Прапануйце Вашу анатацыю ў “ЛіМ”. Гэта іхная стылістыка.

Л.А.Б. з Барысава. Адрас газэты “Царква”: 224014 г.Берасьце, вул.Дворнікава, 63, тэл. (8-162) 24-74-82. Падпісны індэкс 63205.

А-ну Р-ну з Пружаны. Фэльетон пра зьнікненьне каміну з Пружанскага музэю ня можа быць надрукаваны пад псэўданімам.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0