Паштовая скрынка

 

Другу Я. з Горадні. У Вашых разважаньняў заслабая тэарэтычная аснова. Сучасныя тэорыі нацыяналізму можна зьвесьці да дзьвюх катэгорыяў: канструктывісцкія, паводле якіх нацыі вынаходзяцца, ствараюцца ўва ўяўленьні або мабілізуюцца, і прымардыялісцкія, згодна зь якімі нацыі — гэта гістарычна зададзеныя сутнасьці. Але радыкальныя варыянты і першых, і другіх маюць апошнім часам мала прыхільнікаў. Большасьць дасьледчыкаў адмаўляе крайнюю форму канструктывізму, якая прызнае адно “рэальнасьць словаў”. У кнізе Андэрсана самае цікавае — гэта, бадай, сам тэрмін “уяўленая супольнасьць”.

Алесю зь Бялынічаў. Тэлефон Катэдры беларускае культуры Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (103702) 75-03-60. Даведацца можна таксама ў спн.Лілеі Плыгаўкі: (103702) 75-77-41. Пра іншае – у наступных нумарах.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0