Беларускі ПЭН‑Цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў заклікаюць на дзень нараджэньня Народнага пісьменьніка Беларусі, 19 чэрвеня а 18:00, ускласьці кветкі да ягонай магілы.

19 чэрвеня — дзень нараджэньня вялікага пісьменьніка, франтавіка і змагара за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава. Беларускі ПЭН‑Цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў запрашаюць усіх грамадзянаў у гэты дзень ускласьці кветкі да ягонай магілы. Ускладаньне кветак адбудзецца а 18‑й гадзіне на Ўсходніх могілках (станцыя мэтро «Усход»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?