Паштовая скрынка
Андрэю з Карэлічаў. Перашлеце гэта ў газэту “Навінкі” або напішэце нам пра гэта фэльетон.
Б.Л-ку з Кобрыня. Усе супрацоўнікі “НН” — беларускамоўныя.
Вадзіму Б. зь Сьветлагорску. Што б ні напісалася пра навагоднюю ноч на БТ, усё адно выйдзе нецікава. Лепей не глядзець, і годзе. Мы жывем зь імі ў розных сусьветах.
Васілю Ч. з Навасёлкаў. Такія выданьні, як “Arche” ці “Навінкі”, кожнае па-свойму атакуюць і “савецка-каляніяльны”, і “савецка-патрыятычны” каноны беларускага слова з уласьцівымі для першага і другога эстэтыкай і сыстэмай табу (у значнай ступені супольнымі), міталёгіяй (дыямэтральна супрацьлеглай). І характэрныя для першага хваласьпевы Расеі і славянства, і характэрныя для другога плачы пра “родную мову” аказваюцца аднолькава непрымальнымі для маладое культуры. Гэта карысна для беларушчыны, якой пагражае культурны аўтызм пад ціскам расейскага нацыяналізму.
Уладзімеру М. з Гомеля. Плоту вакол хаты не было.