The Daily Telegraph
аб прэтэнзіях Нямеччыны на Каралявец

Брытанская газэта The Daily Telegraph учора надрукавала сэнсацыйны матэрыял, паводле якога Нямеччына мае намер дамагчыся “эканамічнага панаваньня” ў каралявецкім (калінінградзкім) анкляве Расеі. За права зрабіць гэта Бэрлін быццам бы гатовы дараваць Маскве ейны доўг у 22 млрд. даляраў. Быццам бы гэтая тэма абмяркоўвалася ў часе візыту канцлера Шродэра ў Маскву. Шродэр таксама прапаноўваў Пуціну пашырэньне эканамічнае дапамогі былой Усходняй Прусіі з боку ФРН.

 

Калі гэтыя зьвесткі – не прыдумка брытанскіх газэтчыкаў, дык Нямеччына разьлічвае моцна павялічыць сваю прысутнасьць на ўсходзе Эўропы. Страта Расеяю Караляўца адпавядала б нацыянальным інтарэсам Беларусі.

А што пэўна — нямецкі ўрад перадаў у Эўразьвяз праект дамовы пра супрацоўніцтва з Калінінградзкай вобласьцю. 2001 год абвешчаны ў Нямеччыне г.зв. «прускім годам».

Варта нагадаць, што тыдзень таму беларускі віцэ-прэм’ер Козік паставіў пытаньне фактычна пра перадачу гэтага балтыйскага анкляву пад падвойную беларуска-расейскую юрысдыкцыю. А што? Беларусь магла б саступіць прыморскую тэрыторыю нямецкім сябрам па нашмат лепшай цане.

Б.Т.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0