Зборная Беларусі страціла восем пазыцый і займае цяпер 72‑е месца, маючы на сваім рахунку 443 пункты (ў траўні было 469 пунктаў). Паніжэньне рэйтынгу зьвязана з тым, што беларусы некалькі дзён таму двойчы прайгралі баўгарам у адборачных гульнях да чэмпіянату Эўропы‑2008.
Хто побач: 70-е месца займае Вэнэсуэла (452 пункты), 71‑е — Бэльгія (444). 73‑е — Трынідад і Табага (433), 74-е Аман (432).
Супернікі па нашай адборачнай групе маюць наступныя вынікі: Нідэрлянды — 9‑е месца (мінус тры пазыцыі. Галяндцы гэтыя адборачныя туры прапускалі), Румынія — 12‑я (1068 пунктаў), Баўгарыя — 33‑я (829), Албанія — 69‑я (454 пункты), Славенія — 89‑я (366), Люксэмбург — 174‑ы (41 пункт).
Суседзі: Украіна — 13‑я (1044), Польшча — 18‑я (933), Расея — 24‑я (893), Літва — 79‑я (404), Латвія — 107-я (281).
Першая дзясятка: Італія, Францыя, Бразылія, Нямеччына, Аргентына, Партугалія, Гішпанія, Англія, Нідэрлянды, Чэхія.