Паштовая скрынка
Жаўнеру. «Праз прызму жаночых майткоў…» — натуралістычна, а жыцьця быццам бы не адчуваецца. Сярод бруду няма ў Вашым допісе красак, якія яго апраўдалі б. Ступень Вашай грэблівасьці «такая высокая, што адбываецца мала не адмаўленьне самога сэксу». Тэму салдацкага сэксу маглі б ажывіць іскрынкі беларускасьці. «Настальгічны гурток камандзераў» расьцягнуты.
А.Жук-му. Кашаровы фальклёр быў зьмешчаны на старонцы сатыры й гумару.
Алесю Ш. з Барысава. Артыкулаў зь іншых выданьняў мы звычайна не перадрукоўваем.
А.Чачу. Мы паставілі б у няёмкую сытуацыю Ніла Гілевіча, калі б во гэтак, не спытаўшыся ягонае згоды, вылучылі яго кандыдатам у прэзыдэнты.
Віктару Ф. зь Менску. Гэтым разам Вашы жарты, як той казаў, «з барадой». Шукайце сьмешнае ў падзеях бягучага тыдня.