Найчасьцейшыя памылкі ў нашай мове

выбраныя з рэдакцыйнае пошты “Нашае Нівы”

 

Гукi й пiсьмо

 

няправільна          трэба

трыа, трыо           трыё

iон                  iён

клявіатура           клявіятура

віртуёз              віртуоз

ідыалёгія, ідэялёгія iдэалёгія

дабразычлівае        добразычлівае

(правiла пабочнага нацiску: у другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад)

далёкасяжны          далекасяжны 

палітэхнічны         політэхнічны

(пабочны нацiск)

праэкт               праект

п’едыстал            п’едэстал

прашпэкт             праспэкт

трафеі               трафэі

на iльготы           на льготы

(прыстаўны гук адпадае пасьля галоснага)

Іваныч, Макарыч      Іванавіч, Макаравіч

(норму літаратурнага вымаўленьня парушае памоцненае скарачэньне галосных, якое прыводзіць да поўнага іх выпа­дзеньня)

тышча                тысяча

цюркскі              цюрскі

(калi ўтваральная аснова канчаецца на два й больш зычных гукаў, апошнi зь якiх [к], а суфiкс пачынаецца на [с], апошняга зычнага асновы не чуваць – не перадаем яго й на пiсьме)

адзьдзел             аддзел

(зычны д прыстаўкі перадаем нязьменна)

арыентыр             арыенцір

на фроньце           на фронце

таньчыць             танчыць

яешня                яечня 

(прычым спалучэньне чн захоўваем нязьменна й у вымаўленьнi)

канешне              канечне

фізыялёгія, фантазыя,   фізіялёгія, фантаз

дыскусыя, прафэсыяналізм     дыскус, прафэсіяналізм

(пасьля с, з пiшацца i ў канцоўках словаў на -зія, -сія)

мікрараёну «Усход»   мікрараёну «Ўсход»

(вялiкая лiтара Ў пасьля галоснага)

Афганістан           Аўганістан

iнтэрв’ю             інтэрвію

падыйсьці, адыйсьці, сыйсьці падысьці, адысьцi, сысьцi

(прыстаўка на зычны + каранёвае [i][i] у такой пазыцыi чаргуецца з [ы])

антыісьлямскія выказваньні   антыісламскія выказваньні

(у асвоеных арабізмах, як правіла, [л] цьвёрдае)

Бальканы             Балканы

кулуары              кулюары

каласальны           калясальны

клясіка              клясыка

эфір                 этэр (гр. aither)

 

 

Словаўтварэньне

няправільна          трэба

Юрый                 Юры

крытэрый, сцэнарый, аграрый  крытэр, сцэнар, аграр

                     (аграрнік)

опій                 опіюм (лац. opium)

раскладушка          раскладанка

малыш                маляня(ё), малое, малеча

тэлевізіёншчык       тэлевізійнік

сумніўныя, сумніў    сумнеўныя, сумнеў

зьвеньні, зьвеньнявы зьвёны, зьвенавы

мужнін               мужаў

Вольгiн              Вольжын, Вользін

цёткава              цётчына

скарынiнскi          скарынаўскi

дарэформенны         дарэформавы

дысымiлятыўны,       дысымiляцыйны,

кансультатыўны       кансультацыйны

інфіцыраваны         інфэкцыяваны

мяркуемы, абвiнавачваемы     меркаваны, абвінавачваны

праводзімая палітыка праводжаная палітыка

аплачваемы водпуск   аплатны водпуск

адбыўшыяся выбары    адбытыя выбары

раскалываць, падскакваць     расколваць, падскокваць

старшынствуе,        старшынюе,

старшынстваваць      старшыняваць

угнаць самалёт,      сагнаць самалёт,

угон самалёта        згон самалёта

уступiць супернiку   саступiць, пераступiць

                     супернiку

прагназіраваньне     прагназаваньне

прэміраваць          прэміяваць

фантазаваць, фантазiраваць   фантазіяваць

 

 

Формы словаў

няправільна          трэба

Назоўнiкi мужчынскага роду ў родн. скл. адз. лiку:

канцэрта             канцэрту

конкурса             конкурсу

канцэрту, кірмашу, конкурсу, матчу, мітынгу, саміту, турніру, фэстывалю, фэсту, чэмпіянату (назоўнікі з агульным працэсуальным значэньнем (дзеяньні, працэсы, зьявы, найменьні падзеяў грамадзкага жыцьця) маюць канчатак -у (-ю))

беларускага народа   беларускага народу

абозу, агітпункту, аддзелу, актыву, аркестру, батальёну, гарнізону, заводу, інстытуту, калгасу, калектыву, камбінату, камітэту, клюбу, полку / палкб, прафсаюзу, райкаму, факультэту, хору, Цэнтравыбаркаму, штабу (назоўнікі із зборным значэньнем, найменьні грамадзкіх арганізацыяў, прадпрыемстваў, установаў, вайсковых падразьдзяленьняў маюць канчатак -у (-ю); канцавы націск падтрымлівае ў паасобных выпадках канчатак -а (-я): поруч полку – палкб)

Але:

мільёну              мільёна

паўлітру гарэлкі     паўлітра гарэлкі

сталу, хлебу,        стала, хлеба,

месячніку, зборніку  месячнiка, зборнiка

паўгады, паўтара гады, паўгоду, паўтара году

паўтары гады

Бухарэсту, Вiцебску, Гамбургу, Гомелю, Заграбу, Лёндану, Мадрыду, Менску, Нью-Ёрку, Нэапалю, Парыжу, Пецярбургу, Рыму, Смаленску, Стакгольму, але Бэрліна, Любліна, Століна, Кіева, Львова, Магіле(ё)ва (канчатак толькі ў назовах местаў на -оў, -еў, -ін, -ын) 

Эгiпту, Судану, Крыму, Каўказу, Пакiстану, Ізраілю (назовы краін, рэгіёнаў, мясцовасьцяў маюць канчатак -у (-ю))

 

Зьміцер, але Зьмітра, Зьмітру, Зьмітрам (Зьмітром) (беглы галосны)

Полацк, Слуцк        Полацак, Слуцак

(але ўва ўскосных склонах: з Полацку,  Слуцку)

мужчыне, ваяводзе    мужчыну, ваяводу

(давальны і месны склоны)

зь ім –  старшынём, судзьдзём;

зь ёю – старшынёй (ёю), судзьдзёй (ёю)

пара казкаў, пасадкаў,  казак, пасадак,

старонкаў            старонак

Хаўеру Саляне,       Саляну, Скарыну,

Скарыне, пры Клінтане пры Клінтану

(прозьвішчы на -а (-я) скланяюцца на ўзор назоўнікаў супольнага роду – г.зн. у давальным-месным склонах маюць канчатак -у (-ю), у творным -ам (-ем) пры абазначэньні асобы мужчынскага полу)

праграма Антаніны Хатэнка    праграма Антаніны Хатэнкі

яна (вясковая        яна большая за гарадзкую

нараджальнасьць) болей

за гарадзкую

(вышэйшая ступень параўнаньня прыметніка – не прыслоўя: яна якая?)

у бліжэйшай праграме у найбліжэйшай праграме

(найвышэйшая ступень параўнаньня)

мацнейшая            наймацнейшая каманда

каманда краіны       краіны

NB: буйнейшы = большы, найбуйнейшы = сама вялікі, найбольшы; другі выступ быў цікавейшы за першы, а трэці быў найцікавейшы

дзякуючы             дзякуючы Караткевічаваму

Караткевічаву твору  твору, не было

                     Караткевічавага твору

распавядзéце,        распаведзяцé(ё),

спадзяéцеся          спадзеяцé(ё)ся

(у форме другой асобы множнага ліку націск у такіх дзеясловах падае на апошні галосны канчатка: ідзяце(ё), маўчыце(ё), ясьце(ё), дасьце(ё), ведзяце(ё), п’яце(ё), стрыжаце(ё); арыенцірам можа быць форма 2-й асобы адз. ліку: калі ў ёй націск падае на апошні галосны канчатка, на апошнім галосным будзе ён і ў форме множнага ліку. Напр.: бярэш — берацé(ё), глядзіш — глядзіцé(ё))

 

Будова фразы

няправільна          трэба

па аўторках і чацьвяргах     у аўторак і чацьвер,

                     у аўторкі й чацьвяргі,

                     аўторкамі й чацьвяргамі

па запрашэньню       па запрашэньні

                     (на запрашэньне)

па зьнешняму выгляду з выгляду

па сакрэту           пад сакрэтам

па свайму густу      на свой густ

па якой прычыне      зь якой прычыны

відаць па ўсяму      відаць з усяго (па ўсім)

створаны па ўзору    створаны на ўзор

кошт, па якому       кошт, па якім

(па + словаформа меснага склону)

згодна канонаў       згодна з канонамі

чытаць пра сябе      чытаць самому сабе

                     (самой сабе)

паехаць за грашыма, па грошы, па яе

прыслаць за ёй

водпуск па догляду за дзіцём водпуск для догляду дзіцяці

паляваньне за Ганчаром  паляваньне на Ганчара

ня бачу выйсьце,     ня бачу выйсьця    

ня п’ю гарэлку,      ня п’ю гарэлкі,

ня спыняць практыку  не спыняць практыкі

(адмоўе не вымагае, як правіла, роднага склону кіраванага дзеясловам назоўніка)

у дваццаці кілямэтрах   за дваццаць кілямэтраў

ад вёскі             ад вёскі

вагою ў трыццаць кіляў  вагою (на) трыццаць кіляў

атрад у сямнаццаць чалавек   атрад (аддзел) зь сямнаццаці

                     чалавек,

                     аддзел ­– сямнаццаць чалавек

больш паловы         больш за палову

грамадзянаў краіны   (чым(ся), як палова)

людзі, маладзей за 30 год    людзі, маладзейшыя

                     за 30 год (гадоў)

каб аблічча не паходзіла     каб аблічча не было

на ягонае            падобнае да  ягонага

 

 

Словы

няправільна          трэба

выставачны комплекс  выстáўны комплекс

(ад выстава)

гарачыя кропкі плянэты  гарачыя пункты плянэты

глава (у кнізе)      разьдзел

зьнешні              вонкавы, знадворны,

                     навакольны, замежны

зьнешнегандлёвы,     замежнагандлёвы,

зьнешнепалітычны     замежнапалітычны

іск                  пазоў, -ову;

пазоўны ліст (заява) – исковое заявление; пазоўнік      (-ніца) (слова зыск, дарма што памылкова ўжываецца, мае сваё “аўтэнтычнае” значэньне – ‘прыбытак, карысьць, выгада’)

малейшы              найменшы

машыннае масла       аліва

накірунак            кірунак (с.-в.ням. kкrunge),

                     прасьцінак, напрамак

падавіць паўстаньне  здушыць (задушыць)

                     паўстаньне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0