Юрась Пацюпа
Паданьне
Быў прыкуты даўней Прамэтэй
да сьняжыстай
Каўкаскай гары —там ён, кажуць,
пакінуў дзяцей,там агонь яго ў саклях гарыць.
Да панадзіўся ў саклі лятаць
дзьвюхгаловы расейскі арол
і дзяцей Прамэтэя хапаць —
зьнюхаў, пёс, што
адважная кроў!Ды і ноч не хацела мінаць,
каб хоць гора між гор загаіць,
бо арол, прыляцеўшы зьвідна,
да зьмярканьня
ня стоміцца піць.Але ёсьць і ў нядолі канец:
кажуць, выкуе Сонца стралу,
каб за морам узьняў Геркулес
і пусьціў яе ў грудзі арлу.
Горадня, 2000 год