У Брэсце новая тэндэнцыя — усё часцей і часцей на рэкламных бігбордах замест самой рэкламы з’яўляюцца цытаты прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Не так даўно дзве такія шыльды былі ўсталяваны ў цэнтры Брэста.

На адным бігбордзе пад надпісам «Мой родны кут...» і фотаздымкам гораду месціцца цытата Аляксандра Лукашэнкі: «Усё, што ў нас зроблена, чаго мы дасягнулі на сённяшні дзень, усё гэта дзякуючы таленту, творчасці і ўпартай працы нашага народа».

На першым паверсе галоўнага корпуса БрДзУ таксама з’явілася шыльда з надпісам «Выхаванне і клопат аб моладзі ёсць неабходныя ўмовы моцнай і квітнеючай дзяржавы», а ўнізе подпіс — А. Р. Лукашэнка.

Павел Белавус, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0