Апытаньне “НН”
За каго Вы прагаласавалі б на прэзыдэнцкіх выбарах?
Пад якім дэвізам мусіць ісьці на выбары кандыдат, за якога Вы прагаласавалі б?
За якую партыю Вы прагаласавалі б на парлямэнцкіх выбарах?
Калі б зараз стварылася новая аб’яднаная кааліцыя апазыцыі, як яна, па-Вашаму, мусіць называцца?
Запоўніце гэты бюлетэнь і дашлеце ў рэдакцыю “НН”:
220050 Менск а\с 537 “Апытаньне “НН”.
E-mail: [email protected]
Першыя вынікі апытаньня чытачоў «НН»
1) За каго б Вы прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?
Сямён Домаш 7
Зянон Пазьняк 5
Станіслаў Багданкевіч 1
Вінцук Вячорка 1
Аляксандар Дабравольскі 1
Пятро Краўчанка 1
Аляксандар Лукашэнка 1
Многія чытачы назвалі імёны Васіля Быкава, Івонкі Сурвіллы, Ніла Гілевіча. Паколькі гэтыя людзі — не палітыкі, колькасьці пададзеных за іх галасоў мы не называем.
2) Пад якім дэвізам мусіць ісьці на выбары кандыдат, за якога вы прагаласавалі б?
“Беларусь — у Эўропу!” 3
“Беларусь — для беларусаў!” 2
“Нармальны прэзыдэнт” 2
“Незалежная Беларусь” 2
“Няма лепш, як Домаш”, “Добры прэзыдэнт”, “Жыць будзем лепш”, “Спакойная сіла”, “Вядома ж, Домаш”, “За вольную Беларусь!”, “Дэмакратыя, Эўропа, незалежнасьць”, “Дабрабыт людзей свабодных”, “Не – хлусьні і імпэрыі”, “Расея – гаўно!”, “Радзіма і Свабода!”, “Незалежнасьць, рэформы, добрасуседзтва”, “Адраджэньне Беларусі як нацыі”, “Адраджэньне, правапарадак, дабрабыт”, “За Бацьку!”, “За эканамічныя рэформы без прыцясьненьня найбяднейшых слаёў насельніцтва”, “Vincetore”, “Свабода і незалежнасьць” – усе па 1.